НЯДЗЕ'ЛЯВАЦЬ незак. Быць дзе-н. цэлы дзень у нядзелю. Лайду на цэлы дзень да Агаты. Яна ж хворая, буду там нядзеляваць. Грабава Зэльв. НЯЗРЬГВЫ, НІЗРЫВЫ прым. Нярупны. Нізрывы чалавек гэты Антось. Бачанцы Ваўк. НЯЛЁ'НТЫ прым. Негаваркі, замкнёны, нелюдзімы. Ты п лепяй у мгне спытау, а то сам некі съмешны, хацеў ад гэтава нілёнтава нешта пачуць. Старая Руда Гродз. НЯЎЖЭ' прысл. Няўжо. Я т думаю, каб гэто так было. Ніўжэ ён мох гэто зрабіць - чужую жонку ад мужыка забрацъ. Старое Сяло Зэльв. О'СЯКА прысл. Вось. Осяка зарас помогу, толькі па гаспадарцы ўпраулюся. Лаўрынавічы Свісл. п ПААДХЛЯБЕТТЬВАЦЬ зак. Паадчыняць. Паатхлябеньвалі усе дзьверы наусъцяж, рыхтык вясна на дварэ. Студзенікі Свісл. ПААСЯНЕ'ЦЬ зак. Наступіць (пра восень). Натто гарачо щпер, баюсё калоцъ паршука. Хай паасянея, будзя холодней, тагды ні змарнуяцца мясо. Грабава Зэльв. ПААШВАБЛІВАЦЬ зак. Палавіць. Кот усіх мышэй паашваблівау. Пушчыкі Свісл. ПАБАДЗЯКА м. i ж. Груб. Валацуга. Гэты пабадзяка мой ужо каторы дзень начаваць ні прыходзіць. Геранёны Іўеў. ПАВАДЗЭТГЯ н. Прыгода. Быламаладая, столькі павадзэняў было. Міроўшчына Дзятл. ПАВАЛЕЧЫНА ж. i ж. Асудж. Марудны чалавек. Рухам, рухам, а тоги пляцесса як павалечына. Ходараўцы Лід. ПАВАТШК м. Воз для перавозу дроў. Запрэглі каня ў паварнік, бо па дрова трэба ехаць. Харосіца Навагр. ПАВАРОТНО н. Выкуп за маладую на вяселі. 3 молодого добрая паваротно ўзялі. Касцяні Слонім. ПАВАТВАЦЦА незак. Вагацца. Едзя i павагваяццаў брыццы. Валькевічы Зэльв. ПАВЕТРАЦЬ незак. Непахв. Бадзяцца. Дзе ваша Маня? Паветрала недзя; Кажуцъ ваш Ваня прыедзя дадому. А дзе ён дзеняцца. Паветраў па свеці ды йзноў дахаты прыедзя. КонюхіВаўк. ПАВУЧЫПЯ н., зб. Павуцінне. Такой парой i цёпла, алі ўжо ня лета. Рас павучыня плывецъ, значыць, скора восянь; Здымі, сынок павучыня ў кутку. Косцевічы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нялёнты, паасянець
31 👁