ПАЛА НКА ж. Драўлянае карыта, якое выкарыстоўвалася падчас чысткі зерня. Мо трэбо ягичэ які рас працярушыцъ гэто зерня, а тоги паланка цэла сьмещ. Вінькоўцы Лід. ПАЛАМА НЦЫ мн. Печыва з мукі, ламанцы. На куцю зраблю паламанцау. Алекшыцы Бераст. ПАЛАЦЕ HKI мн. Святочная спадніца з аборкамі. У мяне калісь, дзяўчынай, былі прыгожыя з аборкамі палаценкі. Баруны Ашм. ПАЛО'ХАЛА н. Перан. Пудзіла (пра чалавека). Куды ты ў людзі пойдзяш так, палохало. Крывічы Зэльв. ПАЛУ'ДЗЩЬ зак. З'есці патаемна. Відаць, палудзіў усе каўбасы, бо толькі воду папівая. Пушчыкі Свісл. ПАЛЬЦЭТКА ж. Манжэта ў рукавіцах. Спачатку вяжуць пальцэтку. Масцішча Навагр. ПАЛЯ'зак. Паглядзі. Паля, паля, што атрымаласё. Свіслач. ПАЛЯДЗЕ'ЦЬ зак. Адведаць. Падаю каравэ i пайду бацька паляджу. Кажуць, ён моцно захварэў; Зьбіраямсё да дзеда палядзецъ. Старое Сяло Зэльв. ПАЛЯНТ м. Палка для народнай гульні «Горад ці поле». Ляці i прынясі другі палянт, бо ні дагулялі да конца, а гэты зламаўса. Клінчаны Гродз. ПАЛЯНЫ'прым. Палявы. Бабок бывая лясны i паляны. Што на полі расьце, паляны, кажуць, лепяй памагая ад жывата; Паляны грып пры лесі, пры бярэзьніку на полірасьце. Грабава Зэльв. ПАМАРА НЖАВЫ прым. Аранжавы. Купіла сабе свэтар памаранжавы. Цёплы, алі натта ш яркі. Косцевічы Астр. ПАНАДВОТА н. Двор каля хаты. Падворак, панадворак. Панадвора даўно ні мецена, аш стыдна ад людзей. Косцевічы Астр. ПАНЕНКА ж. Кашаміравая хустка вялікага памеру, у кветкі. Паедзяш у госьці, завяжы на голаў паненку, натто да цібе ідзе. Вінькоўцы Лід. ПАШКА ЦБ незак. Падглядваць. Што ты заўсімі панікаяш? Для чаго гэто табе? Міратычы Карэл. ПАНЫРНУЦЬ зак. Спатьікнуцца. Відома, дзеткі, які там ca старога хадок, a йшчэ зімой. Ідзеш i пад ногі ўглядаіся, кап ні панырнуць дзе, бо як паваліся, то ŭ ні ўстангш сам. Косцевічы Астр. ПАНЯТЛІВЫ прым. Кемлівы. Яму много ні трэба ражжоўваць. Ён раз-два ўсё пайме, панятлівы хлопяц. Mo вучоным будзя. Старое Сяло Зэльв
Дадатковыя словы
зесці, палохала, палудзщь, палядзець, палязак, паляныпрым
8 👁