Н
НАБАМБЕРЫЦЬ зак. Груб. Наліць (набраць) зашмат. А ты што, хіба больш ні магла вады набамберыць? Малыя Эйсманты Бераст.
НАБЕРАДКІ мн. Абрэзкі скуры на аброці, якія не даюць каню глядзець назад. Конь з мухамі, дык я набераткі зрабіў і прышыў да аброці. Баруны Ашм.
НАБЫЦЬ зак. Павялічыцца ў памеры, напоўніцца, разбухнуць, набрыняць. Вумянё набыло, можно падаіць Красулю; Ужэ пупяхі набылі, хутко распускацца будуць; Рука натто набыла, каб заражэня ні было, глядзі. Старое Сяло Зэльв.
НАБЭБНІЦЬ зак. Наліць многа. Алі ш ты мне і набэбніла супу. Ці ш столькі зьем? Гута Іўеў.
НАВАЛАЧКА м. і ж. Непахв. Валацуга. Цэлы дзень недзе валачыўсё, навалачка гэты. Старое Сяло Зэльв.
НАВАЛКАВАЦЦА зак. Добра паесці, наесціся. Ну дзякуй вам, навалкаваўся – на тры дні хопіць. Пагародна Воран.
НАВЕДВАЧ м. Наведвальнік. Ён ужэ даўно стаў наведвачам у іхнюй хаці, звыкся. Сурынка Слонім.
НАВЕСЬ ж. Іней. Раніцай навясь на дрэвах, неба сінюткая, любата глянуць. Лылойці Смарг.
НАВУЗНІК м. Аброць. Які ты гаспадар, калі навузьніка каню не можаш адзець. Габрыялаўшчына Ашм.
НАВУРЗГАЦЦА зак. Насёрбацца. Даўней навурзгаіся халадніку поснага з бульбай – і сыт. А цяпер папробуй дагадзі дзецям зь ядой. Косцевічы Астр.
НАВЯСНЕ прысл. У пачатку вясны. Навясьне ўжэ цяпло, хоць і сьнех ляжыць. Грабава Зэльв.
НАГАГЕНЯНЫ прым. Скурчаны ад хваробы, насуплены. Хворы ваш Янак пэўно, заўсягды нагагеняны некі ходзіць. Пачарнейкі Свісл.
НАГЕРЗАЦЬ зак. Экпр. Напісаць. Валя ш Шураю нагерзаюць пісьмо і рагочуць. Накрышкі Дзятл.
НАГІ мн. Козлы. Ось зара будзям дровы рэзаць, ідзі па нагі. Новы Двор Свісл.
НАДАЛУЖЫЦЬ зак. Дагадзіць. Нігды ёй ніхто ні надалужыць: усё бурчыць і бурчыць, німа ёй спасу. Гуды Лід.
НАДАЎПКА ж. Драўляны брус, прызначаны для замацавання палазоў. Вот ліхо! Вёз дровы, зачапіўса за пень і паламалася надаўпка. Вінькоўцы Лід.
84 👁