МУСКАРНА прысл. Цяжка. Так мускарна яму арыхмеціка даецца. Жукевічы Бераст.
МУСЯЦЬ пабочнае слова. Мусіць. І ты, мусяць, ні паехаў бы, каб ні тоё дзерава на хату, га? Дзярэчын Зэльв.
МЫДЛЯРКА ж. Мыльніца. Хто гэта даўней тыя мыдляркі знаў, можа паны. А цяпер у каждага ёсь. Косцевічы Астр.
МЫЛІЦЬ незак. Надзімаць (губы). Ну чаго ты міліш губы, хто цібе чапая, зноў раўці будзяш. Змяёўцы Дзятл.
МЫТОК м. Той, хто мые. Які сь цябе мыток, ты аднаго кашаля картопяль ні памыў. Грабава Зэльв.
МЭКДА ж. Абразл. Неахайная жанчына. Палянь на гэту мэкду – нізашпіляна, ніпрычэсана – да людзей сабраласа. Пачарнейкі Свісл.
МЭНТАЛЯМ прысл. Вельмі хутка. Як убачыў, што госьці прыехалі, мэнталям выляцяў с хаты. Ляхавічы Зэльв.
МЭТ м. Хват. Старшы твой сын – мэт, спраўны хлопяц. А вот мнейшы – зусём ні такі. Косцевічы Астр.
МЭТНЫ прым. Бойкі, спрытны (чалавек). О, ён хлопяц мэтны! Усюды свайго даб'ецца. Косцевічы Астр.
МЯЗГАЛЕЗІНА ж. Дубец. Зара як вазьму якую мязгалезіну, то хутко супакоісса. Мастаўляны Лід.
МЯКЕКА м. і ж. Экспр. Мяла, цяльпук. Каб гэто спраўны чалавек, то ён зрабіў бы, а гэта мякека адно на печы палежвая; Неку мякеку ўзяў, што нічого рабіць ні ўмея. Старое Сяло Зэльв.
МЯЛІЦА м. і ж. Экспр. Абжора. Вось гэты мяліца, усё падабраў са стала. Вярэйкі Ваўк.
МЯЙЛО н. Вараная страва з нацёртай бульбы. Сёння на вячэру звару мяйло ды некалькі яяк патсмажу. Даргунь Гродз.
МЯЛЯ ж. Адходы пры абіванні ільну. Прынясу мялю карову падаслаць. Белякі Дзятл.
МЯНТА ж. Невялікая драўляная лапатка, якой дастаюць з печы патэльню. Вымай мянтой з печы патэльню, кідай блін на стол, налівай цеста і йзноў стаў патэльню на саганы. Вот і напячэш сабе бліноў. Варняны Астр.
МЯСТУН м. Матрац. Купіла на лошко новы мястун, а то стары падраўсё і спружыны вылазяць. Харосіца Навагр.
МЯТЛА ж. Гумар. Жвавы чалавек, які хутка ходзіць. О, яна ішчэ такая мятла, што зь ею ні сыдзяся. Грабава Зэльв.
МЯЦІВА н. Бацвінне буракоў (бурачнік). Я сьвіням цэлы ворах мяціва ў дзень даю. Ядуць аш гай шуміць. Навасёлкі Ашм.
82 👁