МІДЗІЛЯН м. Лаянк. Свавольнік. Я свайму мідзіляну надзяру вушы. Жукевічы Бераст.
МІКРА ж. Крошка хлеба. Пазьбірай усе мікры с стала. Жукевічы Бераст.
МІНЛІЦА ж. Вялікая міска. Пералі малако ў мінліцу, хай кісьня. Масцішча Навагр.
МІНТАЦЬ незак. Мянціць. Трэба часьцей мінтаць касу, кап файна касіла. Краглі Дзятл.
МІНЮЦІНА ж. Узмац. Мінута. І мінюціны ні пасядзіць вісус гэты, усё па руках лазіць. Крывічы Зэльв.
МІСТЫКОЛІЦЬ незак. Майстраваць. Што ты там містыколіш? Ужэ ш німа дзе ступіць за тваімі хлявушкамі. Пачарнейкі Свісл.
МЛЮТА м. і ж. Млявы. Такі ўжэ млюга, ідзе-ідзе і садзіцца, як стары, нямоглік гэты! Грабава Зэльв.
МОБЫЦЬ пабочнае слова. Можа быць, мабыць. Кап схадзіў у той лес, дзе мы ўчоры былі, мобыць, ішчэ і назьбіраў бы трохо лісіцаў. Старое Сяло Зэльв.
МОТІЛЬЦЫ мн. Могілкі. Доўга над ім на могільцах бацюшка пеў. Масцішча Навагр.
МОДЗЕ прысл. Можа дзе. – Куды гэту бульбу дзяваць? -- Та модзе ў вядзёрко якоё высып. Жыдомля Гродз.
МОЎША ж. Вусень. Але ш гэта моўша і страшная. Студзенікі Свісл.
МОЧА ж. Дажджлівае надвор'е, макрэча. Хоць ты на двор ні вылась, моча такая. І ўжэ два нні так. Старое Сяло Зэльв.
МОЧАК м. Вялікая бочка. Поўны мочак гуркоў насалілі. Лішкі Бераст.
МУДРЫЛА ж. Мачанка. Сёння я на сьняданя рабіла мудрылу, от намачаліся. Ліпнішкі Іўеў.
МУЛЯНІК м. Мазоль. Гадзіну віламі памахаў – і ўсе рукі мулянікамі пабілоў інцілягента гэтаго. Радзявічы Маст.
МУЛЯЦЬ незак. Капаць, выбіраць (бульбу). Маці пойдзя на тарфянік бульбу муляць. Парэчча Слонім.
МУРМУЛЯДА ж. Мармелад. Дзецям купіла трохі мурмуляды, нех парадуюцца. Канвелішкі Воран.
МУРОК м. Пячурка. У нас і мурок і пячурка называяць, гэта тоя самая. Косцевічы Астр.
МУРША ж. Дробныя кавалкі, крошкі торфабрыкету. Муршай распальваюць печку. Алекшыцы Бераст.
84 👁