Старонка 73
◀ / 153 ▶
МАСКАЛІ мн. Кулін. Салодкія пернікі. На Пятро пад цэрквай будуць прадаваць маскалі. Леснікі Лід. МАСЛОЎНЯ ж. Маслабойка. Трэбо сьмятаны адліць з маслоўні, бо плюхае прас край. Сурынка Слонім. МАСТАЛЫГА прым. Галёнка ў жывёл. Масталыгу добра на халодная варыць. Косцевічы Астр. МАСЦІГАВАЦЦА незак. 1. Масціцца. Думаю, дзе мой стары падзеўся. А ён кала хлопцаў масьцігуіцца як лепяй сесьці. Косцевічы Астр. 2. Заляцацца. Владзюк хворы быў, ніўдалы, алі жаніцца хацеў кап с файнай дзеўкай. Увідзіць дзя якую стройнаю і давай да яе масьцігавацца. Косцевічы Астр. МАТОРНЕНЬКІ прысл. Жвавы, хуткі. Ой, які ты маторненькі, унучак! Баба за табой не справіцца. Монцішкі Смарг. МАТЫКА ж. Здзекл. Пра непаваротлівую жанчыну. Але ж узяў сабе жоначку, матыка, адным словам. Панікарты Дзятл. МАТЫЛЯЦЦА незак. Завіхацца. Уборка пачалася, то ўвесь дзень матыляяцца па полі. Тужаўляны Гродз. МАЦЕРДУШКА ж. Мята. Навары мацярдушкі, папі й будзяш здаровы. Каргаўды Воран. МАЦЮХА ж. Свінаматка. Дзесяць парасяткаў прывяла гэта мацюха. Калантаі Ваўк. МАЧАЦЦА незак. Біцца. На васэлі хлопцы так мачаліся, што ажно плот паламалі. Морына Іўеў. МАЧУЛА ж. Лужына. Нясіця на дарогу ў мачулу. Мы туды ўсё ніпатрэбная выкідаім. Лашаны Смарг. МАЧУЛЯ н. Макрата, сырасць. Глянь, якоя мачуля на дварэ, ўсё мокрае, ні за што ні ўзяцца. Накрышкі Дзятл. МАХАБЛУД м. Экспр. Прайдзісвет, прайдоха. Той добры быў махаблут. Ні аднаго абдурыў. Панарка Смарг. Гэта, брат ты мой, такі махаблут, што я це дам. У яго праўды ніколі не даб'еся. Косцевічы Астр. МЕЛІЦА ж. Пасудзіна, у якой труць мак. Німа нат у чым маку змалоць, Ганьдзя меліцу забрала. Азёркі Маст. МЕРКАВАЦЬ незак. Раўнаваць, выказваць рэўнасць. Мяркуя ш сваю староціну да сусеткі... Гудагай Астр. МЕСТЫКОЛІЦЦА незак. Прыладжвацца, уладкоўвацца. Сеўшы на крэсла, яна пачала местыколіцца. Воўпа Ваўк. МЕШКА ж. Корм для свіней. Дала мешкі кабану. Масцішчы Навагр. МЖАЎКА ж. Імжа. Цэлы дзень на дварэ мжаўка. Талькаўцы Ваўк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 153 ▶