Старонка 72
◀ / 153 ▶
МАНА ж. 1. Тое, што прываблівае, маніць да сябе. Пчолы добро чуюць за вёрсты, дзе канюшына расьце, бо яна ману мая; Бачыш, дзеткі, як пчолы на кветку садзяцца, іх туды мана цягня. Крывічы Зэльв. 2. Прыманка. Бывала, як панадзяцца сарокі ў хлеў, усе яйкі выпіваяць. Тады тата прывяжыць на шэст кала хлява ману, кавалак хлеба ці сланіны, патпілнуіць і застрэліць катораю. Косцевічы Астр. МАНЦЕШКА ж. Мянташка. Як ляпну манцешкай – іскры пасыплюцца. Жукевічы Бераст. МАРАТЫ прым. Брудны. Паглядзі, які ў цібе мараты твар, ідзі памыйся. Погіры Дзятл. МАРГАЛЕ мн. Мірганне (ў вачах). Іду-іду і ўжэ сусім аслабеў, пайшлі маргале ў вачох, нічого ні бачу – і падаю. Старое Сяло Зэльв. МАРГАЦЕЦЬ незак. Імжэць (пра дождж). Сёні на дварэ маргаціць дошч. Мяжырычы Зэльв. МАРДАЧ м. Экспр. Мардаты. Гэты Генік такі мардач, твар расплыты; Мардаты і той хлопяц, але ні такі мардач, як гэты. Валькевічы Зэльв. МАРКОЎНІКІ мн. Аладкі з морквы. Заўтра раніцай напяку маркоўнікаў, мая малая любіць. Астравец. МАРМЫШЭ мн. Вермішэль. Хутко зварыць можно есьці: усыпаў мармышэ, і раз-два гатовыя, забяліў і еш сабе – ні голат. Дзярэчын Зэльв. МАРСКАТЫ прым. Маршчыністы. Унучкі во ні вераць, што баба калісьці маладая была. Думаяць, што такая марскатая й сівая й нарадзілася. Косцевічы Астр. МАРТВІЦЦА незак. Сумаваць, тужыць, перажываць. Матка мартвілася па сваім сыне, які не вярнуўся з вайны. Пагародна Воран. МАРХВЕНЯ ж. Страва з морквы на малацэ. Прасіла ў яе пазычыць малака, бо мархвеня хацела прыгатовіць. Пагародна Воран. МАРШЧАКІ мн. Скураныя лапці. Той стары быў абуты ў маршчакі. Ракаўцы Смарг. МАРЫКАВАЦЬ незак. Працаваць мараком, быць на моры. Пасьля войска я застаўса марыкаваць на Балтыцы тры гады. Вялікая Бераставіца Бераст. МАРЫНЭС м. Маянэз. У нас рэтка калі марынэс прывозяць, хіба на святы толькі. Пашкавічы Воран.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 153 ▶