НАДАЎЧЫ прым. Той, які перадае. У парцізанаў была свая надаўчая станцыя. Яны ўсё расказвалі, як жывуць, як нешта б'юць. Старое Сяло Зэльв.
НАДЖЭРГАЦЬ незак. Экспр. Напісаць. Сяду і пісьмо даццэ наджэргаю. Накрышкі Дзятл.
НАДЗЮДЗЮКАЦЦА, НАЗЮЗЮКАЦЦА зак. Выпіць шмат спіртнога, напіцца. Наш Міхась так на васэлі надзюдзюкаўся, што цягнулі дахаты. Асіпаўцы Воран. Назюзюкаўся ўжо, чорт лысы, дык ляжы, а то, бач ты, йшчэ хочыць нешта. Астравец.
НАДЗЯВОЧЫЦЦА зак. Стаць дарослай, прыгожай дзяўчынай. Паглядзі, Ганніна дачка, ні пасьпелі агляну́цца, як надзявочылася. Гадуны Гродз.
НАДУБІЦЦА зак. Цёпла апрануцца. На вуліцы цёпло. Што надубіўсё, як зімой. Рыбакі Шчуч.
НАДУТЫ дзеепрым. Пакрыўджаны. Злосны некі, надуты ходзіць твой гаспадар. Старое Сяло Зэльв.
НАЖЭНДЗЯ н. Начынне. Вазьму нажэньдзя і пайду печ рабіць. Клешнякі Шчуч.
НАЗМЫСНЯ прысл. Наўмысна. Назмысьня ён ні мох так зрабіць, ён чалавек добры. Русакі Бераст.
НАЙМАННІЦА ж. Наймальніца. Хай да Рыбака сходзіць гэта найманніца, то там будзя каго наняць жжаць жыто. Грабава Зэльв.
НАЙПАСЛЕЙ прысл. Пазней за ўсіх. Я фсігда найпасьлей прыхадзіла дахаты. Дацямна на полі была. Варняны Астр.
НАКАПІЧЫЦЬ зак. Сабраць, накапіць. Жыве галодніцаю, а грашыскаў тых накапічыў зь мяшок; Усяго накапічыла, можно і замуш ісьці. Грабава Зэльв. Двоё робяць, дзіво што накапічылі ўсяго. Грабава Зэльв.
НАКАРАМЫЗГАЦЬ незак. Неахайна напісаць. Накарамызгаць пісьмо да брата. Мыслова Слонім.
НАЛАПЛЕНЫ дзеепрым. Налатаны. Ужэ налаплена шапка, можаш класьці на галаў ды ісьці на двор. Грабава Зэльв.
НАЛІВАЧКА ж. Падсмажаная каўбаса, начыненая цестам з ячневай мукі. Налівачка ні проста сь цеста робіцца, туды яшчэ і скварак дабаўляюць, і прыправы ўсякія. Сабаляны Гродз.
НАЛІЦЦА зак. Апухнуць. Пасьля сну хлапец наліўся як груша. Ракаўцы Смарг.
НАЛЫКАЦЦА зак. Асудж. Ап'янець, упіцца. Во налыкаўся як сьвіня і слова сказаць ня можа. Вішнева Смарг.
83 👁