ЛУЖНІКІ мн. Маслякі. Мы ўчора пасьля дажджу набралі цэлы кошык лужнікоў. Харосіца Навагр.
ЛУПАСІЦЬ незак. Лупцаваць. Дзет стаў ганяцца за намі і лупасіць усіх папаратку. Мяжырычы Зэльв.
ЛУПСЯК м. Масляк. Назбіраў поўны кош лупсякоў. Добрыя грыбы, алі ш натта лупіць іх не люблю. Баруны Ашм.
ЛУСКІ прым. Мяккі, пульхны. Зямля пасьля дажджу луская, як пірох. Біцеўцы Шчуч.
ЛУЦАЦЬ незак. Сачыць, праследаваць. Сёні цэлу ноч брыгадзір кагось луцаў. Пушчыкі Свісл.
ЛУЧКІ мн. Сагнутыя драты, на якія нацягваюць плёнку, каб засцерагчы агародніну ад марозу. Сёння паставім лучкі, а заўтра нацягням плёнку. Вялікія Ёдкавічы Бераст.
ЛУШПАВІННЕ н. Шалупінне ад бульбы. Чаму ты лушпавінне ні кінуў у парнік? Вялікія Ёдкавічы Бераст.
ЛУШПОНІКІ мн. Бульба, звараная з лупінамі, не ачышчаная. Лушпонікаў саган наварыла, і еш с селяццом. Каралін Зэльв.
ЛЫГА ж. Глыба грунту. Як Нёман разышоўсо, та цэла лыга з берагу адваліласа. Мяшэтнікі Маст.
ЛЫГМА м. і ж. Асудж. Той, хто гаворыць няпраўду. Каму ты верыш? Гэта лыгма нагаворыць табе бочку арыштантаў. Бярозаўка Лід.
ЛЫГМАНІЦЬ незак. Нагаворваць, паклёпнічаць. Вы мне ні лыгманьце пра яго, я ўсю праўду знаю. Нагародавічы Дзятл.
ЛЫЖЭЧНІК м. Паліца для посуду. Чысты посут пастаў на сваё мейсца, на лыжэчнік. Пераганцы Воран.
ЛЫТМАН м. Абразл. Непрыгожы, неахайны чалавек. Наш новы аграном лытман некі, ні адзежы на ём, ні прычоскі. Лозкі Дзятл.
ЛЭБАРДЫ мн. Груб. Ногі. Задраў лэбарды і ляжыць. Вялікая Берастравіца Бераст. Ні патстаўляй свае лэбарды, а то праходзіць цяшка! Бастуны Воран.
ЛЭБАХІ мн. Вантробы. Выкінь ты гэтыя лэбахі сабакам, чаго ўсё зь імі носісься. Мацвееўцы Ваўк.
ЛЭБКА ж. Карова без рог. Наша карова лэбка, бо натто любіць біцца з другімі каровамі. Купіск Навагр.
ЛЭМБЫ мн. Сцёблы травяных раслін. Лэмбы ў ліліі растуць пад вадой. Гожа Гродз.
ЛЭПШЫ мн. Зношаны хатні абутак. А тыя лэпшы яшчэ сам дзет шыў. Страча Астр.
75 👁