ЛАХАМЭЙЖА ж. Зневаж. Неахайная жанчына. Гэта лахамэйжа ніяк ні можа хату да паратку прывесьці. Пархімаўцы Бераст.
ЛАХАНДЗЕЦЬ незак. Вельмі шмат гаварыць. Ну чаго ты лахандзіш, як сарока? Гнезна Ваўк.
ЛАХНІЦЬ незак. Груб. Гаварыць абы-што. Перастань лахніць! Цібе ўжо й слухаць праціўна. Вайкунцы Воран.
ЛАХЦІЦЬ незак. Вельмі хутка гаварыць. Ні лахці гэдак, бо нічога я ні пайму, што ты гаворыш. Канюхі Ваўк.
ЛАШЧАЧКА ж. Карова, якая яшчэ ні разу не цялілася. У вёсцы ў нас многа лашчачак, сытыя ўсе, вядомо ш ні цяліліся. Сянькоўшчына Слонім.
ЛЕДЗЕНЬКІ прым. Лёгенькі. Накінь летнік, ён ледзенькі. Баяры Свісл.
ЛЕПА ж. Мокры снег. Ну й лепа на дварэ. Так пляжыць, што вачэй ні раскрыць. Калі ўначэ ні падмерзьня, то вады па калено будзя. Гуды Лід.
ЛЕСКІ мн. Веснічкі, брамка. У нас летась цяля на лесках павесіласё. Лаўрынавічы Свісл.
ЛЁКУС м. Расол з-пад селядца. Раней, калі куплялі селядзец, дак нават лёкус пілі, так смачно было. Бенін Навагр.
ЛЁРКА ж. Самагонка. Хлопцы атправілі аднаго па лёрку. Цэлы слоік прынёс, але сам ўжо, мусіць, пакаштаваў. Гароднікі Ашм.
ЛІБАЗІЦЬ незак. Невыразна гаварыць. Чаго ты лібазіш, што маленькі, гавары як трэба. Ятвезь Ваўк.
ЛІВАЯ прым. Левая (рука). Кажа, ні магу падняць: ліва рука баліць; Па лівую руку хата стаіць, як ісьці ад лесу. Грабава Зэльв.
ЛІМЗГАЦЦА незак. Лашчыцца. А ён такім і застаўся, вялікі, а ўсё роўна да маткі лімзгаіцца. Масцяны Астр. Часта аблізвацца, смакуючы страву. Наварыла капусты кіслай, бульбы паранай. Дык мой так лімзгаўся, так любіць. Масцяны Астр.
ЛІНУЦЬ зак. Нечакана знікнуць, збегчы. Дзе ты, хлопча? От ужэ лінуў с хаты, як толькі папрасіла схадзіць папасьвіць каравэ, падмяніць бацька. Грабава Зэльв.
ЛІПЕНКА ж. Жылое глінабітнае памяшканне. У нас, калі робяць з гліны, завуць ліпенкаю. Масцішча Навагр.
ЛОМАЦЕНЬ м. Асудж. Гультаяваты і ні на што не здатны чалавек. Ты, ломацень, ішоў бы лепяй дахаты, бо ад цябе ўсё роўна ніякай пользы. Каўбаскі Гродз.
88 👁