ЛЮДЗІНА ж. Жанчына. Яго жонка – гарацкая, вучаная. А такая простая людзіна! Ні гардая. Косцевічы Астр.
ЛЮДЗІНКА ж. Жанчына. – Ні адзін ён такі нішчасьлівы. Пэнсіі на хлеп хваціла п і жыў ба п. – А мая ты людзінка, ці ж гэта лёхка жыць аднаму на старасьці? Косцевічы Астр.
ЛЭЎГАЦЬ незак. Есці трошкі. Альбо яна наесца як чалавек, адно лэўгая. Манчыцы Свісл.
ЛЭХ-ЛЭХ-ЛЭХ! Выкл. у ролі выказніка. Цяперака цягнясься, а потум бехчымяш: лэх-лэх-лэх! Грабава Зэльв.
ЛЭХАЎКА ж. Кулін. Поліўка (звычайна з мукі). Нічога дзісь ні варыла. Мо, хоць пасёрбаяш лэхаўкі з намі. Табала Лід.
ЛЮДОВІК м. Застар. Дом культуры ў вёсцы. Цяперака найбольш кажуць дом культуры, а старыя гавораць людовік ці людовіч дом. Грабава Зэльв.
ЛЮСЬ. У значэнні выклічніка. Лінуць, наліць. Як толькі я атхілілася, ён люсь мне сваю гарэлку і кажа: выпіў. І каб я выпіла. Німа дурных, я зьмеціла гэто. Грабава Зэльв.
ЛЮТАР м. Злосны, люты чалавек. Ён нікого ні пашкадуя, нат бацькоў, лютар гэты. Грабава Зэльв.
ЛЯДАКІ прым. Благі. Хлопяц такі лядакі, што глядзець моташна. Вялікія Едкавічы Бераст.
ЛЯДАЧЫ прым. Крыклівы (пра дзіця). Алі ўжэ і лядача, крычыць і крычыць. Каменка Бераст.
ЛЯЖАЙ м. Гультай, які любіць палежваць; лежань. На печы і на печы качаяцца, на работу ні выпраш яго, ляжая гэтаго. Грабава Зэльв.
ЛЯЖАК м. Асудж. Лежань. Паднімай таго лежака, хай ідзе пакосіць раненька. Дубароўшчына Дзятл.
ЛЯМПУХА м. і ж. Экспр. Вялікі, дзябёлы (пра чалавека і жывёлу). Гэта карова такая лямпуха, а малака мала дае. Навасёлкі Ашм.
ЛЯМПЯК м. Хлеб, які не ўдаўся. Бяры хоць лямпяк еш, а то зусём згаладаўся. Рымцелі Смарг.
ЛЯНЯ н. Пакаранне. Усе лужы памераў, ідзі ўжэ дахат. Ну, будзя табе дзісь ляня. Стральцы Маст.
ЛЯ ОСЬ у знач. выкл. Глянь. Ля ось твая кнішка. Студзенікі Свісл.
ЛЯПА м. і ж. Экспр. Чалавек, няздатны да размовы. Ён такі ляпа, зусім гаварыць ні ўмея. Вялікая Бераставіца Бераст.
76 👁