Старонка 61
◀ / 153 ▶
КОБЫРДАМ прысл. Стрымгалоў. Кобырдам выляцела яна с кухні. Баяры Свісл. КОВАНКА ж. Металічны кубак. Налі кіпяточку ў кованку, трэба папіць гарачага чаю. Каліноўская Свісл. КОДРА н. Маленькая неперасыхальная сажалка. – А дзе Міцюк? -- А ён на кодру пашоў. Якіясьці капканы там паставіў. Тракелі Воран. КОМІН м. Шафа для посуду. Хай сьцякуць лышкі, тады паложыш у комін. Ішчална Шчуч. КОМЧЫЦЬ незак. Камячыць. Злажы ўсё акуратнянько, а не ты комчыш гэту сукенку. Грабава Зэльв. КОН м. Бідон для малака. Дзісь карова дала поўны кон малака. Лішкі Бераст. КОНАЎКА ж. Непахв. Рот. Маўчы ўжэ, конаўку напхаўшы, ні мармычы. Зьеш, тагды скажаш. Грабава Зэльв. КОНІК м. Адно з двух прыстасаванняў на версе падсядзёлка для фіксацыі паска. На кульбаццы конікі менныя аш блішчаць. Руда Яварская Дзятл. КОРПАЦЦА незак. Камячыцца, мяцца, карабаціцца. Ні павесіў, кінуў пінжак, то дзе ён ні будзя корпацца; Нешто цягня рукаў і корпаяцца плячо; Завелькія чаравікі, тому і корпаюцца. Валькевічы Зэльв. КОРШКАЦЦА незак. Корпацца. Цалюткі дзень у гароччыку коршкаяцца, ніяк ні споля. Гудзевічы Маст. КОСНІК м. Стужка для заплятання валасоў. Косьнікі красівыя упляці у косы, да касьцёлу ш пойдзям. Жукевічы Бераст. КОТКА, КОШКА ж. Крук, якім дастаюць вядро са студні. Коткаю вядро дастань з студні; Ні было кошкі ў суседа, і вядро так і засталосё ў студні. Уселюб Навагр. КОТУС м. Пасудзіна, у ягой замешваюць гліну. Ні бяры котус, бо гразны. У ём жа мож гліну месяць. Гарадзечна Навагр. КОШЛЯ ж. Скошанае за пэўны адрэзак часу (дзень, вечар). Сёня пойдзіця да сена раней. Трэба ўчарашняю кошлю разьбіць, а пазаўчарашняю – паварочаць. Косцевічы Астр. КРАКАЧЭ мн. Жабы. У балоці кракачэ крэхчуць. Вялікая Бераставіца Бераст. КРАМА м. Нямыты посуд. А крамы колько назьбіраласё, калі ш я яе памыю. Ёцавічы Дзятл. КРАПАЦЕЦЬ незак. Крапаць. От табе на! Адно пачалі на вос класьці сено, ужэ і дошч крапаціць. І што тут рабіць: ці скідваць з воза ці дакладаць вос? Крывічы Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 153 ▶