Старонка 60
◀ / 153 ▶
КІЯХІ мн. Кукурузныя пачаткі. Ідзі наламай кіяхоў, зварым у салёнуй вадзе. Клешнякі Шчуч. КЛАДАВІЦЦА: КЛАДАВІЦЦА НА ДОЖДЖ. Незак. Збірацца на дождж. Ужэ с самюткаго ранку кладавіцца на дошч. Мо па палудні і пойдзя. Грабава Зэльв. КЛАДЗЕНЕ н. Кладка, складванне. На адно кладзенё гэтаго сьверына зь месяц пойдзя, а тагды ў сярэдзіні будзям даводзіць да ладу; Канчаюць кладзенё стога. Грабава Зэльв. КЛЕІЦЬ незак. Непахв. Біць, лупцаваць. У яго німа пачакай. Раз заслужыў, то і стаў клеіць па галаве; Будзя табе клеіць гэтаго хлопца. Што ён вінават, рас яго падгаварылі ўзяць грошы. Валькевічы Зэльв. КЛЕЙНІЦЫ мн. Папера для аклейкі вокнаў. Намачы мыла, абмаж клейніцы і прыцісьні да дубэльта. І клеіць лёхка і адымаць будзіць добра – выцяр мокрай анучай і чыста. Спонды Астр. КЛЕШЧЫ мн. Прылада ў выглядзе дзвюх злучаных ў адным месцы дошак, з дапамогай якой ціснуць сыр. Прынясі с каморы клешчы, будзем сыр давіць. Мажэйкі Воран. КЛЁШ м. Абажур пэўнай формы. Перат калядамі трэба вымыць клёш, натта запыляны. Варняны Астр. КЛУМАК м. Слімак. Пасьля дажджу клумкаў цэлы гароччык, баісса нагою ступіць. Жылічы Маст. КЛУНІЦА ж. Дубінка. Калісь за гэткую справу клуніцаю ў лоб білі. Юшкавічы Свісл. КЛЭКТАЦЬ незак. Таптаць. Чаго ты клэкчаш маё балота? Юшкавічы Свісл. КЛЭЎСЬ м. Зневаж. Літовец. У нашай вёсцы адзін клэўсь пасяліўся. Пагародна Воран. КЛЮКАСТЫ прым. Насаты. Такі клюкасты, што аш спалохацца можна. Лушпакі Воран. КЛЮКАЎКА ж. Вешалка. Павесь хустку на клюкаўку, ні валяй па лавах. Клешнякі Шчуч. КЛЮКАЧ м. Насаты чалавек, насаль. Некі брыткі яе кавалер – клюкач гэты. Старое Сяло Зэльв. КЛЮШНІ мн. Прылада для вывазу дроў з лесу. Дровы клалі на клюшні й вывозілі канём зь лесу. Баруны Ашм. КЛЯПКІ мн. Шлёпанцы. Ужэ можно ў кляпках хадзіць, цёпло. Брузгі Гродз. КНЭЦЫ мн. Кураняты. Кнэцы – так я называю куранят. Пачарнейкі Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 153 ▶