Старонка 59
◀ / 153 ▶
КВОЧ м. Клочча. Гэты квоч нават на мяшке нігодны. Руда Яварская Дзятл. КВЯТНІЦА ж. Ваза. Нарві цвятоў у квятніцу. Гнезна Ваўк. КЕБІКІ мн. Глупства. Толькі ты можаш такія кебікі рабіць. Паплаўцы Бераст. КЕНДУХ м. Страўнік. Коні напхнулі кендухі травой. Лішкі Бераст. КЕНТАЦЦА незак. Няньчыцца, важдацца (з кім, чым). Дзеда ні натта ўгаворыш, каб з унукам пабыў. Кажыць: і тоя рабіць трэба і тоя, німа мне калі з малым кентацца. Косцевічы Астр. КІБЕЛЬ м. Посуд для вадкасці. Дзетачка! Набяры кібель вадзічкі і дай мне папіць. Стамілася я з дарогі. Жадзейкі Ваўк. КІДАНЕЦ м. Чалавек, які садзіць бульбу. Бульбу хутка пасадзім, будзя аш шэсьць кіданцаў. Луцкаўляны Гродз. КІДАНІЦА ж. Жанчына, якая садзіць бульбу. А сколькі ў цібе кіданіцаў? Жукоўшчына Дзятл. КІДКІ прым. Жвавы. Сын мой такі кіткі, што ўсюды яго поўно. Азярніца Слонім. КІЛПА ж. Пятля на звера (лісу, зайца). Зайцы ў сат панадзіліся. За сёняшняю ноч сколька яблынаў пагрызлі. Трэба дзе дроту патхадзяшчага знайсці, кілпу паставіць, можа ўлезіць каторы. Косцевічы Астр. КІНІЦА ж. Канцавая частка поясу. Трэба яшчэ патшыць кініцу пояса – і ўсё будзе. Баруны Ашм. КІНШЧЫК м. Аматар кіно. Адно па кінах ходзіць кіншчык гэты, а дома ні пасядзіць. Грабава Зэльв. КІНШЧЫЦА ж. Аматарка кіно. От ужэ кіншчыца гэта Гандзя. Грабава Зэльв. КІСЛАТЫ прым. Плаксівы. Натта кіслатае дзіця ўрадзілася, ўсё плача і плача. Малая Воля Дзятл. КІСЛАЎКІ мн. Парэчкі. А гэты кусьцік во які харошы, колькі кіславак на ім. Сурынка Слонім. КІСЛІНА ж. Парэчкі. Варэня с кісьліны ўкусна, алі сахару трэбо много сыпаць. Капачы Маст. КІСЛУШКА ж. Страва з кіслага малака і цыбулі. Трэба, мусіць, да салёнікаў кіслушкі зрабіць. Дарані Свісл. КІПТУР м. Кепка. Вось які кіптур купіў. Вялікая Бераставіца Бераст. КІШКАР, КІШКУН м. Непахв. Ненаедны. Некі кішкар гэты наш паршук: што ні дай – усё зьесьць і ўсё мало яму, а сам худы. Старое Сяло Зэльв. Кішкуна гэтаго ні накорміш, колькі ні кармі. Валькевічы Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 153 ▶