КАЎДУН м. Выраб з цёртай бульбы і мяса, калдун. Каўдун просто робіцца: труць картоплі на тарку, троху мукі ўсыплюць, у тоё цесто мясо закатаюць і тушаць у сагане. Каўдун як яйко выглядае. Сурынка Слонім.
КАЎДУН м. Каўтун. Бало, часто хварэлі каўдуном: на галаве косы зліпаліся. Грабава Зэльв. 2. Толькі мн. Непахв. Доўгія непрычасаныя валасы. І чаму табе ні пастрыхчыся, як чалавеку, загадаваў каўдунэ і трасеш галавою, як конь у горач. Грабава Зэльв.
КАЎДЭРАК м. Коўдра. Накрыла малога новым каўдэркам. Курчоўцы Воран.
КАЎТУН м. Зацірка з дабаўленнем бульбы. Малако сьвежа есьць. Трэбо апчысьціць пару бульбін і зварыць каўтуна. Бярозаўка Лід.
КАЦМАН м. Неакуратны чалавек. Усе ў іх кацманы, як маці, так і дзеці. Кватары Бераст.
КАЦЫК м. Пяшч. Кот, коцік. А гось і кацык наш прыбех. Дай яму малачка. Валькевічы Зэльв.
КАЦЯК м. Бульбяная каша. Во, паем кацяку і буду ісьці. Бобра Шчуч.
КАЧАЛЭХА м. і ж. Экспр. Неахайны чалавек. Гэта качалэха нат спанніцу ні памыя, век у гразі сядзіць. Саленікі Слонім.
КАЧЭЧНІК м. Качыная ферма. Мой тата на качэчніку робіць. Сапоцкін Гродз.
КАШАК м. Кот. Палянь, які кашак здаровы с тваею кошкаю ходзіць. Забагонне Зэльв.
КАШАЛА ж. Калоша, калашына. Даўней порткі свабодныя насілі, кашолы шырокія. Косцевічы Астр.
КАШЭНЬ м. Кішэнь. Бацькі парвуць кашані, для дзяцей зьбіраючы, а дзеці – ад бацькоў хаваючы. Косцевічы Астр. Прышый ты мне кашэнь да пальта! Каторы ўжо дзень так ходзіш. Вішнева Смарг.
КАШЭРНЫ прым. Вельмі худы. Ён стаў такі кашэрны, як ражон. Вялікае Сяло Шчуч.
КВАДРАТОВЫ прым. Квадратны. Мне жыць тады давялося ў квадратовым пакоі – усе сьцены роўныя. Валдоцішкі Воран.
КВАЧАК м. Пэндзаль. Вазьмі квачак і намалюй мне штонібуць. Першамайск Шчуч.
КВАШОНКА ж. Квашаніна. Закалолі парэсятка, сала ні было на ім, нат квашонка і тая слаба варыцца. Руда Яварская Дзятл.
77 👁