Старонка 57
◀ / 153 ▶
КАРАГОДЗІЦЦА незак. Скардзіцца. Усё карагодзіцца, што рукі яму баляць і сярэдзіну адымаіць. Косцевічы Астр. КАРАЗІЦЦА незак. Капрызнічаць. Усё ў яго ест, чаго ён толькі каразіцца. Масцішча Навагр. КАРАЛЁК м. Маленькае парася, недаростак. Дзесяцьця парасят гадуя, алі адно няўдалая -- каралёк. Ст. Гудагай Астр. КАРАТЫ прым. Шурпаты, з патрэсканаю тоўстаю карою. Гэты камель натто караты, у рукі ні ўзяць – дзярэцца. Грабава Зэльв. КАРВЭНТ м. Канверт. Бабульцы трэ было паслаць пісьмо, а ў міне карвэнта ні было. Зарачаны Воран. КАРДЫНА ж. Цюлевая фіранка, гардзіна. У нас на вокнах новыя кардыны. Вішнеўка Бераст. КАРНІСТРА ж. Каністра. Бінзіны ў карністры пашці німа, трэба дакупіць. Варняны Астр. КАРУКІ мн. Сані, у якія запрагаецца конь. Карукі – гэта вялікія сані, у якія запрагаіцца конь, а малыя санкі, што прывязваюць да карукоў, як возяць дровы, – гэта сабачкі. Косцевічы Астр. КАРУЧКІ мн. Кароценькія саначкі-прыцэп, якія чапляюцца да саней пры перавозцы лесу. На каручках лес вазілі на станцыю, ззаду прычаплялі іх. Дайноўка Астр. КАРШПЕТЫ мн. Шкарпэткі. Суконныя каршпеты табе трэбо звязаць. Вялікія Ёдкавічы Бераст. КАРЧАК м. Дужы, каржакаваты чалавек. О, гэты Іваначко карчак, ты яго ні абможаш. Грабава Зэльв. КАСАВАЦЬ незак. Касіцца. Пажар касуя на гумно, каб і яно ні ўзялося гарэць! Дзярэчын Зэльв. КАСМІРОЎКА ж. Тонкая шарсцяная каляровая хустка. Мела две касьміроўкі, думала, да сьмерці хваціць, а во хусткі панасіліся, а йшчэ трэба жыць. Косцевічы Астр. КАСНЯК м. Шнурок. Ах ты неўдаль, зноў ходзіш з нізавязанымі касьнякамі! Васілішкі Шчуч. КАСУЛЯ ж. Сошка. Хто ў мяне касулю забраў, ніяк ні даведаюсё. Стокі Свісл. КАТЛАМЫЙНІЦА ж. Здзекл. Жанчына, якая любіць абгаворваць іншых. Гэта катламыйніца тулькі языком пляскаць умея. Пачарнейкі Свісл. КАЎБАК м. Адпілаваны ад бервяна невялікі кавалак. Разрубай тыя каўбакі, што на дрывотні, печ запалім. Дварчаны Шчуч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 153 ▶