КАНАЎКА ж. Невысокая бочка. Гурке засалі ў канаўцы. Цецяроўка Бераст
КАНДЖУК м. Чарот. Летам у нас як панарасьце канджуку, та рэкі за імі ні відаць. Старая Руда Гродз.
КАНДЭТНАЯ прым. Шчаслівая. Ляжу я кандэтная, бо сын ля міне пасопвая. Пушчыкі Свісл.
КАНІСКО м. Вялікі конь. Такі каніско, то дзе ты яму хамута дабярэсься. Грабава Зэльв. 2. Непахв. Конь. Ні зь месца вос, хоць ты забі гэтаго каніска. Грабава Зэльв. 3. Непахв. Пра чалавека здаровага, але гультаяватага. От каніско, адно па сяле бегая, а работы зь яго німа. Грабава Зэльв.
КАНОПНІНА ж. Ільняная тканіна. Добрая сукенка с канопніны. Вялікія Ёдкавічы Бераст.
КАНЧАТКІ мн. Гасцяванне, частаванне, калі даядаецца і дапіваецца тое, што засталося ад папярэдняга вялікага балю. Стары, хадзем на канчаткі. Пачарнейкі Свісл.
КАПАНІКІ мн. Саджанцы. Трэба ўзяць капанікі і завясьці да дачкі. Яна прасіла, каб у садзе панасаджваць. Астравец.
КАПАЧЫ мн. Іран. Ногі. Чаго сядзіш як пан? Адымі капачы свае, дай прайсьці. Азярніца Слонім.
КАПЕЛЮХ м. Гумар. Капялюш. Здымі хоць свой капелюх, ты ж можа ні ў гумне, а ў хаці; Малы ішчэ, малакасос, а ўжэ капелюх насадзіў, і што-то я! Грабава Зэльв.
КАПУСТА ж. У час вяселля выкананне музыкамі песняў за грошы вясельнікаў па іх заяўках. Грошы за капусту на карысьць маладых ідуць. Касцяні Слонім.
КАПУЦІ мн. Лёгкія сандалі. Наш Ігнась сёніка ўжэ ў новых капуцях ходзіць. Забагонне Зэльв.
КАПУЦЫ прым. Здаровы, таўставаты, няўклюдны чалавек. Той капуцы, з Гуменік, як уваліць, дык бедны трахтарыст гаш ногі задраў. Сурынка Слонім.
КАПЦЁРКА ж. Самаробная лямпа. Трэ капцёрку запаліць. Вялікія Ёдкавічы Бераст.
КАПЫШКАЦЦА незак. Корпацца, рабіць што-н. марудна, капашыцца. Спраўная баба, усюды подбегам, усё ў яе руках гарыць, куды ні глянь – парадак. А то другая капышкаіцца цалы дзень, а знаку німа. Косцевічы Астр.
КАПЯШКА ж. Капа. Сена таго засталося прывясьці дзьве капяшкі, а яна ўсё бядуіць. Косцевічы Астр.
78 👁