КАЛУШ м. Асудж. Гультай. Ляжыць цэлы дзень у лошку, калуш гэты, нічагутко рабіць ні хоча. Пра такіх кажуць: ляжыць, як бык, бо ён так прывык. Вялікія Азёркі Маст.
КАЛХІДА ж. Абразл. Высокая і тоўстая жанчына. Ну, калхіда, пачакай, наясіся ты зарас. Труханавічы Дзятл.
КАЛЬВІНА ж. Каліва. Ось паглянь якая кальвіна, уся ў малінах, аш чырвона ў вачах. Руда Яварская Дзятл.
КАЛЬТЭЛЯ ж. Калыска, якая падвешвалася да столі. Дзеці спалі ў кальтэлі, якую сплялі з лазы. Балотца Навагр.
КАЛЮЖЫЦЬ зак. Падаць, утвараючы лужы, бруд на вуліцы (пра дождж). Гэты дошч усё калюжыць і калюжыць, па дарозі ні прайсьці. Свіслач Гродз.
КАЛЭМША м. і ж. Жарт.-іран. Неакуратна апрануты чалавек. Адзеньса акуратней, калэмша ты, да людзей ш ідзеш. Монькавічы Маст.
КАЛЯЖАНКА, КУЛЯЖАНКА ж. Сяброўка, супрацоўніца, калега. Да мяне сёня мае прыйсьці каляжанка мая. Кямелішкі Астр. Яна мая куляжанка. Некалі дзяўкавалі разам. Косцевічы Астр. Гэлю ведаю даўно, каляжанкамі калісь былі, па танцах разам хадзілі. Стральцы Маст.
КАЛЯШОЎКІ мн. Галошы. Болото на дварэ, а я каляшоўкі знасіла саўсем. Уселюб Навагр.
КАМЕНЬЧЫК м. Невялікі чыгунчык з ручкай збоку. Дастаньця с печы каменьчык дэй скоранько атцэджвайця ўжэ бульбу! Хопіць ёй варыцца. Вольжава Лід.
КАМІНАРУС м. Той, хто чысціць каміны, камінар. Ну й вымазаўсо ты, чорны, як камінарус. Рэпля Ваўк.
КАМЯРОЎКА ж. Каляровая спадніца. Камяроўкі фарбавалі, шылі с купленага мацяр'ялу. Тарасаўшчына Навагр.
КАМАНДУЛІ мн. Дзве палкі, прымацаваныя ззаду сучкі для кіравання ёю. Камандулі зь бярэзіны рабіліся, мацаваліся да капылоў, імі кіравалі сучкаю. Руда Яварская Дзятл.
КАМУХ м. Ком зямлі. Вазьмі камух і шыбані ў курыцу, а то ўсе грады павыдзіраіць. Косцевічы Астр.
КАНАЁНЦЫ прым. Моцна хворы. Вэрця ляжала была канаёнца, аля травамі адлячылі, й ходзіць ужэ. Стральцы Маст.
КАНАПЛЯНЁ н. Поле, на якім раслі каноплі, канаплянішча. Па канапляні бураке пасадзілі; Канаплянё згаралі, а каноплі сеяць тут больш ні будзям, а на другом месцы. Старое Сяло Зэльв.
92 👁