Старонка 53
◀ / 153 ▶
I ІГРАННІК, ІГРАЧ м. Той, хто іграе, музыкант. Малы ішчэ хлопяц. Што вы зь яго хочаця, каб добры іграннік быў вам? Грабава Зэльв. Прышоў ішчэ адзін іграч. Раздавай карты. Грабава Зэльв. ІЗДАЦЦА зак. Набыць худы, змарнелы выгляд. За гэты гот стары натта іздаўся, худы стаў гаш страшно глядзець Драпава Зэльв. ІЛ м. Прагорклае, ёлкае сала. Стары ўжо гэты іл і нісмачны. Лылойці Смарг. ІНЦЫПАР м. Чорт. Чаго ён носіцца, як інцыпар той? Галімшчына Іўеў. ІСКВА ж. Аса. Ісква як укусіць, то ні тоя, што пшчала. У нашай старой ігрушы былі завёўшыся ў дупле, то я знаю. Косцевічы Астр. К КАБЯЛАК м. Скрутак (ваты). У аптэцы нек дастала кабялак ваты. Савічы Зэльв. КАБЯЛЬНІЦА, КАБЯЛКА ж. Жанчына, якая варожыць на картах. У суседняй вёсцы есьць кабяльніца, так усю праўду скажа. Ваўковічы Навагр. Наслухаясься гэтых кабялкаў, дак жыць ні захочаш. Роскаш Навагр. КАВАНКА ж. Кій, кавенька. Ён бес каванкі ні мох шагу ступіць. Роскаш Навагр. КАВЕНЧЫЦЦА незак. Мучыцца, пакутаваць. Кавенчылася цётка перат сьмерцю нядоўга. Зачэпічы Шчуч. КАВЁЛЫ мн. Мыліцы. Кап ты век хадзіў на кавёлах. Старая Рудня Смарг. КАВІЛКА ж. Прылада для вымярэння плошчы. Кавілка зламалася, і брыгадзір не змог перамераць соткі. Налібакі Навагр. КАВЯЛА ж. Іран. Кульгавая жанчына. Нейкая ш кавяла па дарозя йдзець. Старая Рудня Смарг. КАДАЎБЕЦ м. Шпакоўня. У новым кадаўбцы ўжо шпакі жывуць. Вілейшы Свісл. КАДЛУБАК м. Бочачка для захоўвання сала. Паставілі на вышках дубовы кадлубак. Вялікія Ёдкавічы Бераст. КАЗДОРА ж. Кураслеп. Сёлета натто рано каздоры распусьціліся ў леся. Геніюшы Навагр. КАЗЕДРЫКІ мн. Падбярозавікі. Казедрыкаў набрала адных, от суп будзя смашны. Чарлёнка Маст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 153 ▶