ЗНЯБОЖЫЦЦА зак. Знясіліцца. Нешта ты, Ганка, зьнябожылася, чуць ідзеш. Панарка Смарг.
ЗНЯХАЯЦЬ зак. Зганіць, абгаварыць каго-н. Зусім зьняхаялі дзеўку. Ціпер баіцца бедна вачэй падняць. Ганчары Лід.
ЗОДА ж. Пральны парашок. Пяць пачкаў купіла зоды, хай будзя ў запасі. Лаўрынавічы Свісл.
ЗРАМНІНА ж. Палатняная прасціна. Шчэ й ціперака пара зрамнін маю. Уселюб Навагр.
ЗРАСТУХА ж. 1. Месца перасячэння дарог. Як узьехала я ў зрастуху, дык і стала – ня ведаю, куды далей: прама ці ўправа. Баруны Ашм. 2. Жыццёвае раздарожжа. У дзявоцтве стаяла я на зрастусі, ні знала, чым займацца. Баруны Ашм.
ЗРАЧЭНЯЦ м. Чалавек, які можа сурочыць. Ні паказвай яму сваё дзіця, а кажуць, шо ён зрачэняц. Брольнікі Навагр.
ЗУБЫ мн. Сельскагаспадарчая прылада, матычка. Німа часу стаяць, трэба браць зубы ды йсьці ў агарот. Вострава Слонім.
ЗУДЛІВЫ прым. Надакучлівы, бурклівы. Зудзіць кожны дзень, такі ўжо зудлівы чалавек. Ліпнішкі Іўеў.
ЗЫБІЦЦА незак. Глядзець на каго-н. з павышанай цікавасцю. Чаго ён так зыбіцца на міне, мо нешто ўгледзець хоча. Сянькоўшчына Слонім.
ЗЫРАВАТА прысл. Холадна, сыра. Адзявайся цяплей, бо раніцай яшчэ зыравата. Хадзяўляны Дзятл.
ЗЫРКІ прым. Гарачы, страсны, палкі хто-н. Мой бацько зыркі да працы. Савічы Шчуч.
ЗЫЧЛІВА прысл. Шчасліва, удала, добра. З Богам, сваточкі! Зычліва вам даехаць! Ст. Гудагай Астр.
ЗЭЛЬНІК м. Зэдлік. Старому чалавеку добро сядзець на зэльніку каля печы. Галынка Ваўк.
ЗЭШЫТ м. Сшытак. Зноў пачала новы зэшыт! На цібе й ні набярэсься йіх. Пагародна Воран.
З'ЯДУХА ж. Непахв. Сварлівая жанчына. Ні руш гэту з'ядуху, тылько лялясаць потым будзя. Стральцы Маст.
ЗЯЗЮЛЬКА ж. Курыца шэрага колеру. Сваіх курэй я ўсюды пазнаю. Дзьве белыя, дзьве чорныя і дзьве зязюлькі. Пераганцы Воран.
ЗЯМНЯ ж. Зямля. У нас зямня ні так родзіць, як у вашум калхозі; Лесь на земню, там ношкамі хадзіцімяш, не меў ты рукі мне, старому, выкручваць. Старое Сяло Зэльв.
112 👁