Старонка 43
◀ / 153 ▶
ЖЛУМЦІЦЬ незак. Непахв. Піць. Як наеўса, та анно воду жлумціў. Шаляпкі Бераст. ЖМУТ м. Скнара. Ну й жмут твой сусет. Зімой сьнегу ні выпрасіш. Вішнева Смарг. ЖОНДЗІЦЬ незак. Кіраваць. У нас у хаце жонка ўсім жондзіць, ратунку ад яе німа! Свілы Воран. ЖУВАЦЬ незак. Гаварыць адно і тое ж. Надаела ты мне жуючы, жуеш і жуеш адно і тое. Вялікае Сяло Шчуч. ЖУЖЛІЦЬ незак. Непахв. Есці. Мачаха разам зь дзецьмі ні есьць, а схаваяцца й жужліць сабе што лепшае. Пагародна Воран. ЖУЛІК м. Пляшка ёмістасцю 0,25 літра. Пайшлі, Вацё, зробім па жуліку. Дубаўцы Ваўк. ЖЫД м. Верабей. Бывало, як дасі курам есьці, та пазьлятаюцца гэтыя жыды, й німа на іх рады. Дубаўцы Ваўк. Глянь ты, колькі жыдоў паляцела, -- усе каноплі зьдзяўбуць. Дзягаўцы Ашм. ЖЫДКІ прым. Які не мае сілы. Таня ш тады яшчэ ні падавала сена, жыткая была, толька ў шосты клас хадзіла. Косцевічы Астр. ЖЫЛЕТКА ж. Лязо (для галення). Трэба новую жылетку купляць. Вялікія Ёдкавічы Бераст. ЖЫТНІЦА ж. Ржышча. Жытніца – гэта поле, дзе жыта сядзела. Масцішча Навагр. З ЗАБАРАНІ мн. Вяроўкі ў лапцях. Забарані ў лапцях тужэй падвяжы, каб ні аслаблі. Мыслова Слонім. ЗАБАХ прысл. Добра што. Забах хоць я ўчоры хлеба набрала больш, а то ні было п чаго гасьцям даць. Залацеева Зэльв. ЗАБІЦЦА зак. Ударыцца, атрымаць знак ад удару. Гэто яблыко забіласё, яно доўго ні ляжацімя, трэба зьзесьці. Грабава Зэльв. ЗАБІЦЬ зак. Балюча ўдарыць. Забіў пальца, натто баліць, гаш спух. Грабава Зэльв. ЗАБЛАМБАВАЦЬ зак. Запламбаваць. Ужэ лепяй, як забламбавалі зубы, хоць трохі цьвярдзейшо патрэш зубамі. Грабава Зэльв. ЗАБОЙНЯ ж. Вялікая кадушка ці скрыня пудоў на 100. У нас раней такая забойня была, у каморы ў куту стаяла. Дзераўная Слонім.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 153 ▶