Старонка 42
◀ / 153 ▶
Ж ЖАЖЛІШЧА н. Пажарышча. Во якоя жажлішча кала лесу. Лішкі Бераст. ЖАЛАСЦІВЫ прым. Жаласлівы. Песьня тая натта жаласьцівая. Засецце Дзятл. ЖАЛУБАЦЬ незак. Есці патроху на працягу доўгага часу. Жалубаіць цалы дзень хоць што, то гарох, то семячкі. Вішнева Смарг. ЖАНОЗА ж. Вяроўка. Дзе ты паклаў жанозу, яна мне патрэбна венікі ўвязваць. Вярэйкі Ваўк. ЖАНЦЫ, адз. жнец. Жнеі, жняцы. Яг бало, то ўсё асаднікі жанцоў наймалі, каб ім жалі; Ужэ жанцэ на палудзень ідуць. Крывічы Зэльв. ЖАПКІ, адз. жапка ж. Металічныя планачкі, якія прымацоўваюцца пад абцасамі абутку для трываласці іх. Каб апчасы ні так хутко зношваліся, падбіваям жапкі. Валькевічы Зэльв. ЖАРГАНЭ мн. Тонкія галінкі, якія выкарыстоўваюцца для распалу печы. Ідзі прынясі жарганоў, а то ніяк ні хоча гарэць у печы, здайся, і бумагі паклала. Пераганцы Воран. ЖАРДЗЯНКА ж. Кладка (з жардзіны) праз рэчку. На сенакос напрастке ісьці можна, па жардзянцы рэчку перайсьці, там бліска. Чырвоны Бор Дзятл. ЖАРОНДАЛЬ, ЖЫРОНДАЛЬ м. Люстра. Як толькі правялі сьвет, то й на вёскі пачалі купляць жарондлі і вешаць на лампкі. Галынка Ваўк. Што за харошы жырондаль у Германімскім касцёле! Вачэй не адвядзеш! Як так й падвесіць яго было! Пераганцы Воран. ЖАРТУН м. Жартаўнік. Наш сасет такі ўжэ жартун, як стрэнеш яго, то й рагочаш. Жырмуны Воран. ЖАЎТАСОТ м. Асот. Натта жаўтасотам бураке зарасьлі, усе рукі пакалола полючы. Мыслова Слонім. ЖАЎТЛЯК м. Стары, насенны агурок. Маладыя паўбірала гурке, адныя жаўтляке асталіся. Старое Сяло Зэльв. Хваравіты чалавек, з тварам жоўтага колеру. Жаўтляк, тры чвэрці да сьмерці, а ён ішчэ пра дзяўке гаворыць. Старое Сяло Зэльв. ЖАЧ м. Серп. Раней жыто толькі жачам жалі. Уселюб Навагр. ЖВАРАНУЦЬ незак. Моцна стукнуць. Я табе як жварану, дык і ляжаш снопам. Брольнікі Навагр. ЖВІНДЛІВЫ прым. Крыклівы, сварлівы. Мая сусетка вельмі ш жвіндлівая. Курчоўцы Бераст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 153 ▶