ДУБАР м. Экспр. Холад. На дварэ такі дубар, гаш страх нос высоўваць с хаты. Казловічы Зэльв. Ну й дубар. На двор ні выйсьці. Вярэйкі Ваўк.
ДУБАРЭЧА ж. Вялікі холад. На вуліцы такая дубарэча, што німа як і носа высунуць. Пруды Гродз.
ДУБОВЫЯ мн. Жонка свата і мужык свацці (на вяселлі). Садзецяся ўсе за стол, дубовых ужо чакаць ні будзям. Гарадзечна Навагр.
ДУБНЯНКА ж. Дуброва. Хадзілі мы і ў дубнянку, але ніводнаго грыба ні знашлі. Селішча Навагр.
ДУЛЯЯ ж. Адтуліна ў склепе. У склепі дуляю трэба добро саломаю заткнуць. Галынка Ваўк.
ДУШКІ прым. Востры на язык. Тая баба та на язык якая душкая была. Шаляпкі Бераст.
ДУШЫЦЦА незак. Экспр. Працаваць вельмі цяжка без адпачынку. Сапруць усіх у адну брыгаду ды й душыся сабе дацямна. Вішнева Смарг.
ДЫГОЛЬ м. Індык. Дыголь сёлятні ўрэдны, як пятух, да вачэй скача. Нацавічы Маст.
ДЫМІКІ мн. Шкло для лямпы. Працерлі закопчаныя дымікі, і ў хаце аш стало сьвятлей. Харосіца Навагр.
ДЫМНІК м. Комін. Дымнік трэбо патправіць, разваліўсё зусім. Сакольнікі Свісл.
ДЫМЫ мн. Саматканы дыван, тканы ў чатыры ніты. Гэты дыван тканы ў чатыры ніты, значыцца, нічальніцы. Яшчэ бабуля мая ткала. Дымы назывеіцца. Косцевічы Астр.
ДЫНГУСЬ м. Жарт. Пыбаты, высокі і тонкі. Ішчэ пятнаццаці (гадоў) німа, а ўжэ які дынгусь вырас, роўны с тым даўгялём. Грабава Зэльв.
ДЭМБЯЛЬ м. Пра высокага мужчыну. Ну ты й вырас, Васіль, добры дэмбяль стаў. Купіск Навагр.
ДЭЖАЎНА ж. Тое, чым накрываюць кошык. Накрый кошык дэжаўнаю, а то грыбэ павывальваюцца. Вераскава Навагр. ЕДЛО н. Корм, ежа. Кармушкі былі з едлам. Церахавічы Свісл.
Е
ЕЗДЗЯКА незак. Ёсць. І ў нашаго Хведара езьдзяка вос, можно ўзяць дроў прывясьці зь лесу. Старое Сяло Зэльв.
ЕЧА ж. Прага есці. Німа ечы ў гэтае худое кабылы. Грабава Зэльв.
80 👁