ЗАБРАШЧАЦЬ зак. Забразгаць. Дзе ты яго ўпоначы знойдзяш, злот гэты. Недзя пад лаваю забрашчаў. Мо дзе кала ношкі ляжыць схаваўшыся ад нас. Старое Сяло Зэльв.
ЗАБУРЭЦЬ зак. Перакіснуць, перастаяць. Сьмятана ўжо зусім забурэла, трэба было зьесьці. Трабы Іўеў.
ЗАБУТАРАЖЫЦЦА зак. Заблытацца. Забутаражыласё ўсё ў галаве, нічого ні помню. Пачарнейкі Свісл.
ЗАВАРАТ м. Непахв. Гультай. От, заварат некі, нічога ні хоча рабіць. Тупалы Карэл.
ЗАВАРАТНЯ ж. Прыстасаванне для прымацавання аглобляў у санях; заварацень. Парвалася заваратня, і аглоблі атпалі ат саняў. Старое Сяло Зэльв.
ЗАВЕС м. Завеса. Завес трэба новы, бо гэты адламаўсё, і дзьверы спадаюць. Грабава Зэльв.
ЗАВЯДЗЁНЁ н. Усталяваны парадак; завядзёнка. Ужэ такоё завядзёнё у нас: першы рас прыходзіць да дзеўкі с кветкамі, а ні з гарэлкаю. Грабава Зэльв.
ЗАГАМАВАЦЬ зак. 1. Затармазіць. Ровар загамаваў, то ні ўехаў у яму. Крывічы Зэльв. 2. Упасці, уткнуцца. Бех-бех і загамаваў у сьнех галавою. Крывічы Зэльв.
ЗАГАНТАВАНЫ дзеепрым. Захаваны, дагледжаны. Загантавана Пятроўна за мужыком, ціпер выглядая лепш за яго. Пушчыкі Свісл.
ЗАГАШНІК м. Кут за печчу. Усё ніпатрэбная кідаям у загашнік. Курчоўцы Бераст.
ЗАГІЛДА ж. Экпр. Нязграбная, неахайная жанчына. Загілда гэта Верка, уся нека крывая, нізграбна, і адзецца ні ўмея. Пачарнейкі Свісл.
ЗАГНЭМБІЦЦА зак. Неадабр. Заганарыцца. Загнэмбілася нешта твоя дачушка, ужо й ні гаворыць з маім хлопцам. Астравец.
ЗАГНЭЧАНЫ дзеепрым. Забруджаны. І пінжак загнэчаны, і порткі. От жывадзёр! Астравец.
ЗАГРАДКА ж. Паліца для посуду. На заграццы стаяў збан з малаком. Грынкі Свісл.
ЗАГРЫПАВАЦЬ зак. Пачаць хварэць на грып. От ужэ як загрыпуя, то на цэлы тыдзянь; Нешто аслабеў, і кашляя. Відно, што загрыпаваў. Валькевічы Зэльв.
ЗАЙДЗЁННІК м. Плаксівае дзіця. Аля й зайдзёнік твой хлопяц. Такіх шчэ пашукаць трэбо. Усё хныча і хныча. Гуды Лід
116 👁