Старонка 36
◀ / 153 ▶
ГУЗРЫК м. Зневаж. Малы мужчына. Як станя гузрык на палена, дык сьвіні на калена. Пагарэлка Карэл. ГУЛЬКІ ж. Валасы, закручаныя на патыліцы. Во, якая ты сёння з гулькаю харошая. Гарадзечна Навагр. ГУМОВІКІ мн. Гумовыя боты. У гэтых гумовіках і пазагумнамі пройдзяш. Лаўна Маст. ГУПКА ж. Кола ў сноўніцы. Колькі хочаш кругоў рабіць, столькі губак трэба. Харосіца Навагр. ГУРЫЦЬ зак. Падняць на «ўра». Яго ўчора от гурылі за новыя порткі. Коўкелі Іўеў. ГУСІ-ГУСІ! Выгук, якім падклікаюць гусей. Пайду гусей паклічу. Гось бягуць ужэ. Гусі-гусі. Мае міляренькія. Крывічы Зэльв. ГУСКІ мн. Здоба для частавання вясельнікаў. А цяпер трэба ўсім гасьцям даць пакаштаваць гускі. Каліноўская Свісл. ГЫЦАЦЬ незак. Хадзіць туды-сюды несупынна. Дзе ш ён будзя ляжаць, гэтыя каравэ гыцаюць туды-сюды. Хмяльніца Слонім. ГЭДЫКСАМО прысл. Таксама. Я гэдыксамо думаю, як і ты. Грабава Зэльв. ГЭМБА ж. Рот. Уся гэмба нешта абалеўшы. Завельцы Астр. ГЭТТА прысл. Тут. Гэтта гумно наша стаяла, а там хата была і хлявы. Косцевічы Астр. ГЯРБАР м. Той, хто вырабляе скуру, гарбар. У Дзярэчыні жыў гарбар, то ўсе насілі аўчыны вырабляць да яго. Грабава Зэльв. ГЯРЛЫГА ж. Скарга. Хоць я пайду і сьвіней пасьці, але й аттуль дастану яго гярлыгай. Д ДА злуч. Ды. Сьвеціць, да ні грэя твой месяц; Хоча ўстаць, да нох ні падымя, цяшкія сталі. Грабава Зэльв. ДАБРОЧЫ прым. Дыхтоўны. Даброчы саснячок вырас, грыбоў много можно знайсьці. Стральцы Маст. ДАВАЦЬ безас. Смярдзець, аддаваць. Дае смалянінаю ат паршуковаго сьцягна; Мусіць, нешто гарэло, дае гаранінаю. Старое Сяло Зэльв. ДАВЕТРУ прысл. Супраць ветру. От цяшко даветру ісьці, просто з нох зьбівая; Падгору і даветру лепяй ні ехаць, а ў руках ровар вясьці. Крывічы Зэльв. ДАГЛЯДАННІЦА ж. Даглядчыца. Трэба, кап хто за дагляданніцу быў: у хаці двоё хворых. Грабава Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 153 ▶