ГРАЙТ м. Крык, гвалт. Ну й падняла яна грайт, хай яе халера, такую бабу! Куляшы Шчуч.
ГРАМЗОЛА м. і ж. Непахв. Брудна, неахайна апрануты чалавек. У гэтай грамзолы вечно адзежа гразна. Яна ні зная нат, як трэ выбельваць. Стральцы Маст.
ГРАМОТКІ мн. Раннія грыбы. У маі месяцы ўжо грамоткі есьць, так што можня сьці ў лес. Уселюб Навагр.
ГРАНАТЫ мн. Вышкі ў хляве. На гранаты сено паклалі. Вялікія Ёдкавічы Бераст.
ГРАНЁ н. Ігранне. Адно гранё на ўме, а да работы ні даклічашся! От абібок расьце. Грабава Зэльв.
ГРАНЭТКІ мн. Гатунак яблыкаў. У дзедавым садзя гранэткі ёсьць. От смачныя! Варняны Астр.
ГРАСКА ж. Матыка для праполкі пераважна буракоў. Дзісь дзялку й кончыла п, ды граска зламалася. Лойкі Гродз.
ГРОМЗАЦЦА незак. Скрэбціся. Што там усё громзаяцца ў куце, можа мышы якія? Берагоўцы Шчуч.
ГРУБЫ (блін) прым. Тоўсты бульбяны (блін). Як малая была, дык па барознах самую вялікую бульбу хадзіла зьбірала, усё казала – на грубы блін. Натта любіла. Косцевічы Астр.
ГРУНТОВАЯ (зямля) прым. Ворыўная (зямля). Даўней надзелы былі з усякай зямлі: і лес, і балота, і санажаць, і грунтовая зямля. Косцевічы Астр.
ГРУПКА ж. Ляжанка каля печы. Ні хочаш спаць на лаві, та лесь на групку. Міроўшчына Дзятл.
ГРЫБОК м. Лекавая таблетка. Выпі ґрыбок, ні будзя галава балець. Глушкі Свісл.
ГРЫВО н. Вільчык. Самы верх закрывіны на страсе завецца грыво. Юшкавічы Свісл.
ГРЫГАЎКА ж. Мядзведка. Тыля ўсяво ў гародзі пасадзіў, аля завяласа грыгаўка, каб на яе халера, усё зьвяла. Старая Руда Гродз.
ГРЫМЗОЛІЦЬ незак. Непахв. Пісаць каракулі. Будзя табе грымзоліць тут. Пойдзяш у школу – навучысься правядно пісаць. Савічы Зэльв.
ГРЭБЗА ж. Экспр. Нязграбная жанчына. Ну і жонку ты знайшоў, ні тоё што мая грэбза. Раневічы Свісл.
ГРЭП м. Бугор зямлі. Ня лезь на грэп, а то звалісься пат халеру. Харосіца Навагр.
ГУЖЭЛЬНЯ ж. Будынак, прызначаны для вырабу гарэлкі. Кароў сёння аж да гужэльні загналі. Варняны Астр.
80 👁