ГНАЯФКА ж. Аднаконны воз для перавозу гною. Прывёз добру гнаяфку гною. Лішкі Бераст.
ГНЕШКАВАЦЦА незак. Заступацца за каго-н. Чаго ён лес у гэту бойку? А табе трэ было не займацца за яго. Клявіца Ашм.
ГНУСЛІВЫ прым. Крыўдлівы. Раней яна ні была такою гнусьліваю. Грынкі Свісл.
ГНЭМБІЦЬ незак. Мучыць. І за што ты гнэмбіш гэто дзіця? Пагародна Воран.
ГНЭЦІЦЬ незак. Глуміць, псаваць. Ты ня гнэць так гэту хустку, бо другую няма за што купіць. Варняны Астр.
ГНЯЗДЗІШЧА н. Ток у печы. Трэба прыгатаваць гняздзішчо, бо мама як прыдзя, то будзя булкі пячы. Купіск Навагр.
ГОЗДЗЯКА прысл. Хутка. Пачакаймо ішчэ крышку, гозьдзяка нашы маладыя прыедуць з вянца. Грабава Зэльв.
ГОЗДЗЯКА часц. Вось. Гозьдзяка тут быў калодзісь, кап каравэ ні ўлезьлі, засыпалі яго. Грабава Зэльв.
ГОЙШАЦЬ незак. Марнаваць, не берагчы. Зарас маладыя гойшаюць адзення, ні тоё, што мы некалі босыя хадзілі, у руках чаравікі насілі. Вялікае Сяло Шчуч.
ГОЛО безас. Непахв. Не хапае, бракуе. Што табе часу голо, што ты надрываясься, каб канешне сёніка кончыць? Старое Сяло Зэльв.
ГОЛАТ м. Від зелля. Увесь надворак голатам зарос, а яму, гэтаму завале, хоць бы што. Брольнікі Навагр.
ГОЛЬНУЦЬ зак. Набіць. От гольну, як ні будзяш вучыць урокі. Я пакажу, бондзіна! Альхоўка Навагр.
ГОМЗАЦЬ незак. Гаварыць невыразна. Яны абоя гомзалі, а што – я нічога ні разабрала. Вішнева Смарг.
ГОН м. Прылада ў выглядзе шаста, якой заганяюць рыбу ў невад. Гон трэба новы зрабіць, бо той зачапіў за корч і паламаў. Лагады Шчуч.
ГОРНА прысл. Цяжка, пакутліва. Горна жывецца Гэлі, нават вадэ німа каму падаць. Біцеўцы Шчуч.
ГОШКАЛКІ мн. Арэлі. Бацько на дубі новыя гошкалкі павесіў, то дзеці цалюткімі днямі там прападаюць. Забор'е Шчуч.
ГРАБАРКА ж. Матычка. Трэба новую грабарку заказаць у кузні, пара бульбу грабаваць. Антанёва Карэл.
ГРАБЕТАЛЬНІЦА ж. Прыстасаванне для зграбання сена. У калгасе грабетальніцамі сена грабуць. Масцішча Навагр.
ГРАБІНЕЦ м. Конскае шчаўе. Тато, нарвеце грабінца гоўцам. Забагонне Зэльв.
85 👁