ГАЛОСНЫ прым. Гучны, звонкі, пявучы. От які галосны твой свісток; Твой пятух галосны, а дзяцькаў шчэ галасьнейшы; Каб у міне такі голас быў. Такі галосны, што заслухаясься. Грабава Зэльв.
ГАЛУЗА м. і ж. Неахайны чалавек. Малой гэтуй галузі адзежы ні набярэсса, за дзень пяць растопаў угвэдзая. Стральцы Маст.
ГАЛЬБА ж. Пятля з лазовых дубцоў, якая злучае два бярвёны і папярочную жэрдку. Кап пару лазовых дупцоў дзе выразаць, трэбо ж гальбу сьплесьці. Агароднікі Лід.
ГАЛЬДАДУ-ГАЛЬДАДУ выкл. Гоц-гоц! Пра воўка. А той воўк гальдаду-гальдаду-гальдаду – пабех, так яго і бачылі. Грабава Зэльв.
ГАЛЬМАВАЦЬ незак. Тармазіць. Што там гальмуяш? Гары добро землю. Лішкі Бераст.
ГАЛЭТА ж. Гарэлка. На вяселі галэгі наглышчуцца, тады дзюбаюць насамі ў талеркі. Вензавец Дзятл.
ГАЛЮНІКІ мн. Галюцынацыі. У цібе з галавой усё ў паратку, ці ўжэ галюнікі пачаліся? Адэльск Гродз.
ГАЛЯК м. Брытва. Нядаўна купіла мужыку новы галяк, алі ш дарагі. Вераб'евічы Навагр.
ГАЛЯНДЭРНЯ ж. Месца, аддаленае ад вёскі. Той дом спрадвеку на галяндэрні стаяў, далёка ад вёскі. Купіск Навагр.
ГАМАНІЦЬ незак. Замаўляць ад розных хваробаў. Падыдзі да Мацевічавай бапкі. Яна, кажуць, добра можа гаманіць. Мо й табе паможа. Моцевічы Лід.
ГАМЗІЦЬ незак. Экспр. Паўтараць. Паехаў, і ніхай едзя, а чаго ты ўсё гамзіш адно і тоё біс канца. Канюхі Ваўк.
ГАМШАР м. Выган, дзе пасуцца авечкі і козы. Пайдзі, сынку, авечкі выгані на гамшар. Руда Яварская Дзятл.
ГАНДЛЯ ж. Статак. Ганялі мы нашу гандлю кароў аж за тры кіламетры ад вёскі на пашу. Уселюб Навагр.
ГАНЖА ж. Гонта. Ганжою крылі, тонкая даска захадзіла адна ў адну. Масцішчы Навагр.
ГАНКАВІК м. Балоцістая мясціна за вёскай. Пасьля дажджу ні прайсьці ні праехаць праз гэты ганкавік. Па пояс вады стаіць, хоць ты разьдзявайса і плыві. Шаўдзіні Лід.
ГАНЬБІСТЫ прым. Ганарысты. Ганьбіста гэта дзеўка, бяс фігі ні да носу. Стральцы Маст.
ГАПАК мн. м. Вялікі бот. Уступіся ў якія-небудзь гапаке ды схадзі забяры газэты са скрынкі. Купіск Навагр.
79 👁