ГАТАЎКА ж. Кадык. У каго дык тэй гагаўкі і ні відаць, а ў другога - як у Гармана - вытыркаіцца ўперат. Вот ністройна, ні люблю я. Косцевічы Астр.
ГАШ 1. Часц. Узмацн. Аж. Гаш скамянеў, так спалохаўсё ён цябе. Крывічы Зэльв. 2. Злучн. Аж. Такі дошч, аш сьвету ні відно. Крывічы Зэльв. 3. Часціца ў спалучэнні з да. Аж да. Сядзеў гаш да ранку, аля усё зрабіў за ноч. Крывічы Зэльв.
ГАЗОЎКА ж. Летняя хусцінка з капронавага матэрыялу. У цібе вочы шэрыя, та завяжы бутальковy газоўку, харашэ будзя. Лаўна Маст. Нашто ты такім холадам газоўку павязала, зьмерзьняш. Гезгалы Дзятл.
ГАЗУФКА ж. Хустка з лёгкай празрыстай тканіны. Анэля с Польшчы прыяжджала, празэнтаў навязла. Мне газуфку нябескую, сьмяюся акрас да маіх сівых валасоў. Косцевічы Астр.
ГАІК м. Гай, гаёк. Дзеці пашлі ў гаік і чуць ні заблудзіліся. Лагады Шчуч.
ГАЛАМЫЗДА ж. Экспр. Пра высокую жанчыну, з грубым голасам. Палянь, ужэ пачала галасіць гэта галамызда, усю вёску на ногі паднімя. Клепачы Бераст.
ГАЛАМЯ прысл. 1. Надта хутка. Анічагусенькі ні пасьпела зрабіць, галамя час ляціць. Цвербуты Лід. 2. Шмат. Часц. Ён ужо галамя часу, як быў тут. Бягені Ваўк.
ГАЛАМЯЧКО прысл. Нядаўна. Здэцца ж, галамячко яна нарадзіла, а ўжэ бач, бегая дэй на ўсю гуліцу гарланіць. Яг жаш чужыя дзеці хутко растуць. Вінькоўцы Лід.
ГАЛАСАВАЦЬ незак. Спяваць. У вербачках дзеўкі цалютку ноч галасавалі, наранні паразыходзіліса. Стральцы Маст.
ГАЛАСНІК м. Прыстасаванне для ўзмацнення гукаў і павышэння гучнасці радыёперадачы, рэпрадуктар. У парку галасьнік павесілі, то рave на ўвесь парк; Бало, адно навушнікі былі слухаць, а цяпер галасьніке скрось. Грабава Зэльв.
ГАЛАХ м. і ж. Абразл. Неахайны чалавек. Алі й галах гэты Вацак, вечно ніпрыбраны, нідаглежаны. Пачарнейкі Свісл.
ГАЛДЭБА ж. Зніж. Штосьці надта вялікае. Ну й ношкі ў цібе, добрыя галдэбы. Пэўно, абутку ні падбярэш. Гуды Лід.
ГАЛЕПА ж. Сучасны танец тыпу шэйка. Сённяшня молаць танцуя толькі галепу, ранейшых танцаў ні ўмеюць. Багуслава Шчуч.
ГАЛЕТАЛЬНІК м. Зневаж. Гультай. А які ён гаспадар, зусім галетальнік стаў. Коўкелі Іўеў.
88 👁