Старонка 28
◀ / 153 ▶
ВЫНЯЎКА ж. Помпа для выкачкі вады. Раней воду хадзілі ў выняўку браць, покуль не замерзла зімою. Альхоўка Навагр. ВЫПЛАТАЦЬ зак. Вырваць. Як прышла, дык мігам усе бураке выплатала, шчэ і морку пасьпела. Філонаўцы Лід. ВЫПРАВОНЫ мн. Провады хлопца ў войска. Мая сусетка ўчора выправоны рабіла, хлопца ў армію атпраўляла. Дзераўная Слонім. ВЫПРАГА ж. Зласл. Смерць. Такі нілюцкі чалавек, прадажнік – і выпрагі на яго німа; Каб яго выпрага ўзяла, злыдуха гэтаго, як ён узяць узяў, а аддаць не аддае. Старое Сяло Зэльв. ВЫР м. Мех. Заваліў на плечы выр бульбы, іду, ледва цягнуся. Дварчаны Шчуч. ВЫРАЧКА м. і ж. Вірлавокі, той, хто «вырачае» вочы. Думаяш баюсё цябе, вырачка! Вочы вырачыў і крычыш на міне. Старое Сяло Зэльв. ВЫРОТНЫ прым. Выліты, падобны. Міхась на матку падобны, а Тамаш – выротны дзет. Драчаны Свісл. ВЫСЛУПІЦЦА зак. Вытрашчыць вочы. Чаго выслупіўся, першы рас бачыш такоё дзіво? Пачарнейкі Свісл. ВЫСТРАНЬЧАЦЬ незак. Дагаджаць, наравіць. Узяў ба п бульбы з'еў, сланіны кавалак, кісьляком запіў – і добра. Німа мне калі выстраньчаць табе зь ядой. Косцевічы Астр. ВЫСЦІГІ мн. Выперадкі. Чаго табе сьпяшацца. На высьцігі едзяш? Ець сабе памаленечку. Грабава Зэльв. ВЫСЫПАЛЬНЫЯ мн. Грыбы, якія растуць у асноўным пад вішнямі, калі красуе жыта. Ёсьць яшчэ высыпальныя грыбы, я во ні так ўжо й даўно цэлую сям'ю пад вішняй знайшла – добрыя грыбы. Кліманцы Ашм. ВЫТКНУЦЬ зак. Зрабіць заўвагу, папрок. Але хто міне выткне, што я благі гаспадар на вёсцы? Хадзявічы Слонім. ВЫТУХЛІЦЦА зак. Абразл. Выспацца. Да вечару спаў, жарты табе! Ну ўжэ вытухляўся да зноў на гулі пойдзя. Старое Сяло Зэльв. ВЫЦІРАК м. Рыба пасля нерасту. Ўверх па рацэ йшоў касяк выцеркаў, аш кішэла йіх там. Баруны Ашм. ВЫЦІРАЛЬНІК м. Ручнік. Бабуля прынесла чысты выціральнік. Нёўда Навагр. ВЫЦЫБУЛЬВАЦЦА незак. Залішне ганарыцца. Ціпер у вёсцы хто машыну мае, то ўжэ так выцыбульваецца, што носа ні дастаць. Шылавічы Слонім.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 153 ▶