ВЫБЫШКАВАЦЬ незак. Выдумляць, хацець невядома чаго. І чаго ты ўсё выбышкуяш, чаго ты хочаш, ні магу дапетрыць. Белякі Дзятл.
ВЫВЛОКА м. і ж. Экспр. Валацуга. Бяда маццы: здароўя няма, а хазяйство вялікая, як хочыш, так і ўпраўляйся. А гэты ш вывлока ў хаця ні стыкаіцца, па сколька дней бываіць ні прыходзіць дахаты. Косцевічы Астр.
ВЫДЗІР м. Сварлівы мужчына. Ён тожа добры выдзір, такі ш самы як і яго жонка. Гарадзечна Навагр.
ВЫДЗЫГВАЦЬ незак. Кідацца ў бойку; сварыцца. Ні выдзыгвай тут перада мною, ідзі ўжэ дахаты, астынь. Стральцы Маст.
ВЫДРЫГНУЦЬ зак. Памерці. Выдрыгнуў стары. Ды мучыцца боляй ні будзя. Падмошша Слонім.
ВЫДРЫЛЯВАЦЬ зак. Высвідраваць, прасвідраваць. Як чыгун лапілі, то перш выдрылявалі дзірачкі, а тагды настаўлялі бляху – лапілі. Грабава Зэльв.
ВЫДРЫНДЭЛЬВАЦЬ незак. Дагаджаць. Ён усё жыццё выдрындэльваў свайму сябру. Церахавічы Свісл.
ВЫЗДЫХНУЦЬ зак. Паздыхаць. Нешто неко сталасё з гэтымі парасятамі, што ўсе выздыхнулі. Грабава Зэльв.
ВЫКАМАРКВАЦЬ незак. Выдумляць. Калі ты перастаняш выкамаркваць? Юшкавічы Свісл.
ВЫКАНЬЧЫЦЬ зак. Закончыць, завяршыць. От малайцэ, ужэ і выканьчылі хату, адно сталярка засталася, а так і зрубілі, і накрылі; Як выканьчыў баразну сваю – аддыхні, пакуль другія зробяць гэто. Крывічы Зэльв.
ВЫКАРШКАЦЬ зак. Выграбсці. Трэба сь печы попел выкаршкаць; Куры, як ўскочылі ў гарот, усе мае буракі выкаршкалі. Баруны Ашм.
ВЫКУРЫЦЬ зак. Выпаліць (у печы). Я як устану, дык перш у печы выкуру, а тады ўпраўляюся. Драчаны Свісл.
ВЫЛІНЯЦЬ зак. Набыць з узростам больш прывабны выгляд. Марусіна дачка малая страшная была, а ціпер нічога, выліняла. Шылавічы Слонім.
ВЫЛУПАК м. Пра чалавека з вылупленымі, вытрашчанымі вачамі; зяркаты. Чаго ты вылупіў на міне вочы? Думаяш, баюсё цябе, вылупка такого? Грабава Зэльв.
ВЫНАДГАРАДЗІЦЬ зак. Узнагародзіць, аплаціць. А мая ш ты, Марыйка, закінь ты за мяне там слоўка. А я ў даўгу ні застануся, вынадгараджу. Косцевічы Астр.
87 👁