Старонка 26
◀ / 153 ▶
ВОДЗЕ, ВОЙДЗЕ, ВОЙДЗІКА прысл. Тут. -- Недзе ш загінулі акуляры. Як табе, чалавек, трэба, то нігды ні знайдзіш. – Водзе твае акуляры, дзет, ні злуйся. Косцевічы Астр. Пастой троха войдзя, паглядзі, кап сьвіня ні паўцякалі с падворка. Старая Руда Гродз. Прахоць даляй, а тэчку войдзіка пакінь. Вішнеўка Бераст. ВОКРЫШАК м. Падстрэшша. У мяне пад вокрышкам гараб'е пасяліліся. Харосіца Навагр. ВОЛЯК м. Падліўка, прыгатаваная з дабаўленнем галоў ад кількі ці іншай дробнай салёнай рыбы. Пост быў пост: пад'ясі воляку тога ці сялёдачкі і сыты. Верцялішкі Гродз. ВОРАХ м. Мяшок. Высып бульбу з вораха. Жукевічы Бераст. ВОЎК м. Жалезны стрыжань з чатырма крукамі на вяроўцы для даставання вёдраў з калодзежа. Дзядзя, пазычця нам ваўка. Наша вядро ў студню ўвалілася. Ст. Гудагай Астр. ВУЖЫРЫНА ж. Невялікая яма з вадой. Паслухай, як жабы квакаюць у вужырыні. Во ўжэ цяпло стало. Петралевічы Слонім. ВУЖЭ мн. Прылада, якая выкарыстоўваецца для вырабу лыжкі. Клушчы, вужэ трэбо, каб выбіваці лышку. Голдава Лід. ВУЗАЧКА ж. Каляска для малых дзяцей. Купілі яны вузачку для маленькай дачушкі. Рыбакі Іўеў. ВУЙЕЙ выкл. Ой! Ох! Вуйей-вуйей! Што гэто будзя: недзя хлопяц прапаў у лесі і ні аказваяцца. Мо дзе заснуло малоё натаміўшыся? Крывічы Зэльв. ВУЛІВА ж. Качка. Глянь, вун вуліва ківаяцца, мусі знеслася ўжэ. Капці Дзятл. ВУНЯКА прысл. Вунь там. Вуняка ўжо і вёска, хлявы відаць. Лаўрынавічы Свісл. ВУС м. Затока. Хлопцы пайшлі ганяць рыбу ў вусе. Сямюны Ашм. ВУХАВАДНЫ прым. Асудж. Сварлівы. Усе знаюць, што яна вухавадна, та й ні зачапаюць, бо енку ні абярэсса потым. Стральцы Маст. ВУХО н. Ручка (збанка), вушка (цэбра). За вухо бяры збанок. Гэто табе ні ладышка, што там німа вуха. Старое Сяло Зэльв. ВУШАВЕЦ м. Макрыца. Трэба пасьці на агаротчык і вушаўца нарваць для паршучка. Кашалёва Навагр. ВЫБІВАНКА ж. Стракатая з узорамі спадніца. Бало, дзеўкі зьбяруцца на сьвято, выбіванкі яркія, як квятке. Сурынка Слонім. ВЫБІВАНО н. Тканіна, сатканая ў чатырынiткі. А яшчэ нашы бабы ткалі ў чатэры ніці такую тканіну, выбівано называлі яе. Кашалёва Навагр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 153 ▶