Старонка 25
◀ / 153 ▶
ВЕШАЛО н. Жэрдка, на якую вешаюць каўбасы. Маладая смелая была, ад вешала з каўбасамі не атходзіла. Шчорсы Навагр. ВІДНІНА ж. Відната, светла. А ў хаці той відніна, хоць голкі зьбірай – такія вокна велькія робяць цяперака ў хатах. Савічы Зэльв. ВІДОЧНЯ пабоч. Напэўна. Я, відочня, заўтра зайдуся да цябе. Буць толькі ў хаце. Волькавічы Ашм. ВІЛЫ мн. Прылада ставіць у печ і вымаць з яе гаршкі, чыгуны. Дзе ты вілы падзеў? Ужо саганэ пара даставаць! Курчоўцы Воран. ВІНДАВАЦЬ незак. Знаходзіць прытулак. А да каго яна прыстаня ў Лаўрынавічах, от віндуя да віндуя ў Дашы. Пачарнейкі Свісл. ВІНЦЯРКА ж. Вязанка абаранкаў. Будзяш слухацца -- цэлу вінцярку куплю, мо з макам будуць, а не, дык с хаты і ні выпушчу. Агароднікі Лід. ВІНЬ м. Іней. Вось і вінь на траве паказаўся, скоро маразы пачнуцца. Галавічполе Шчуч. ВІРУТНЫ прым. Вельмі падобны да каго-н. Янак ваш вірутны бацько, дальбух, і ростам гэдыкі, і валасэ, і вочы як у бацька. Стральцы Маст. ВІСЦІГІ мн. Спаборніцтвы. Мой сын заўтры паедзя на вісцігі ў Зецяла. Дубаўшчына Дзятл. ВІТАЧКА: У ВІТАЧКУ. Назва гульні. Даўней маладыя зьбяруцца на танцы, покуль музыканта прывядуць, у вітачку гуляяць. Пасярэдзіня хаты на лаўку вітку паложаць, а самі кала сьцен стаяць. І хто ложыць вітку, называіць каго хочыць. А таму трэба скора ўзяць вітачку і пасьпець ударыць таго, хто назваў, пакуль той стаіць кала сьцяны. А не, дык называіць любога і сам скарэй на места. Васола было. Косцевічы Астр. ВІХРАВАТЫ прым. Бойкі, рухавы. Віхраватая па характару твая Кацярына. Вугляны Смарг. ВІХРАК м. Віхор. Віхрак на галаве ў малога вырас не там дзе трэба. Вераб'евічы Навагр. ВОБЖЫР м. і ж. Ненаедны, ненаедная, абжора. Гэты Ладзё іх некі вобжыр: тры міскі зацеркі ўтрубіў; Яе ні накорміш: вобжыр нека. Старое Сяло Зэльв. ВОБМАЛАЦЬ ж. Амаладжэнне. Бапка адзела нову хустку, та ў вобмалаць пашла, як лялька стала. Падліпкі Гродз. ВОБРУЦЬ ж. Аброць. Гэта вобруць бяс цугляў, ні загелзаяш каня. Грабава Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 153 ▶