ВАЎРЭЦЬ зак. Спацець. У вас у хаці такая духата, што можна ваўрэць. Драпава Слонім.
ВАЎЧАК м. Аўчарка. Ты што, ваўчака сабе купіў? Ці настаяшчы? Асіпаўка Воран. Зяць мой такога ваўчака трымае, што й на надворак ні зойдзяця. Леснікі Лід.
ВАХЛЯ ж. Вафля. Заўтра куплю табе вахляў. Курчаўцы Бераст.
ВАЧАК м. Торба на рыбу. Вазьмі вачак, то складзеш туды рыбу, як наловіш. Ацмінава Навагр.
ВЕДАМНА безас. Ведама. Ведамна, што як дажджу німа, та грыбоў у лесі ні будзя. Дзеракі Дзятл. Ведамна, цёмна, хіба пачытаю сама? Дабраволя Свісл.
ВЕКЦІК м. Анучка для мыцця посуду, вяхотка. Выдзяры векцік с падранай хусткі. Палонка Свісл.
ВЕКША ж. Застар. Вавёрка. Векша чыгая з галіны на галіну, хвост як огонь бліская. Правыя Масты Маст.
ВЕНЬКА ж. Прылада для чысткі зерня, веялка. Даўней мы ўсю работу рукамі рабілі, і венькаю зярно чысьцілі. Купіск Навагр.
ВЕПРЫК м. Ласк. Парсючок. Трэба нам на весну хоць одного вепрыка купіць. Стокі Свісл.
ВЕРАТ м. Фурункул. Цалютку ноч мучыў міне гэты верат, вачэй ні на момант ні самкнула. Толькі падраня прарваўса. Хадзюкі Лід.
ВЕРАЎЧАКА ж. Вяроўка. Дзе якой-коляк вераўчакі знайсьці, кап пападвязваць было чым памідоры. Філонаўцы Лід.
ВЕРЦЕХА ж. Махацёр. Нясі верцяху, будзям мак церсьці. Ляткі Маст.
ВЕРШНІК м. Верхні камень у жорнах. Вершнік – двіжымы камень. Масцішча Навагр.
ВЕСКІ мн. Вароты. Аччыняй свае вескі. Вялікія Ёдкавічы Бераст.
ВЕТРАНІЦА ж. Іран. Непаслядоўная ў сваіх рашэннях жанчына. Прасіла калейкамі памяняцца, а сама ўзяла й пагнала кароў, от ветраніца. Гудзевічы Маст.
ВЕТРАЦЬ незак. Сохнуць на ветры. Хай йшчэ ветрая адзежа, мо ні прасохла; дажджу ш німа! Валькевічы Зэльв.
ВЕЦЕР м. Непахв. Ветраны, непастаянны чалавек. Ні слухай яго: вецяр гэты ўсё ні так робіць, як трэба: то з таею, то з гэтаю круціцца. Падло, вецяр гэты, адно у галаве дзяўке, а жаніцца німа! Старое Сяло Зэльв.
126 👁