Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ВАРА ЪА н. Агарод. Пашлі ў варава, надо буракі палоць Г алынаны Ашм. ВАРАПА ХА ж. Рапуха. Якая страшная еарапаха скача. Лозкі Дзятл. ВА'РНАСЦЬ ж. Парнасць. Мусяцъ, дошч пойдзя, такая варнасьцъ на дварэ; У хатах гэтых як нагрэюць батарэі варнасъцъ такая, гаш млосно робщца. Крывічы Зэльв. ВАРОЖКІ мн. Чары. Праяе казалг, бытта чарауніца. Аброцъ па расе на Купала цягала разъдзеушыся, Як дзевяр ейны жаніўся, тожа варошкі строіла - ношкі стала вяроўкамі піравязвала. Косцевічы Астр. ВАРОК м. Невялікі агрэх зямлі, які не быў заараньі плугам. Пашлі, дзеткі, на варок па сено, з якую дзярушку прынясём. Ваўкавічы Навагр. ВАРОШКІ мн. Бульба, звараная ў шалупінні. Бяры, баба, унука да сябе. Варонікамі з малаком пакармі. Раневічы Свісл. ВАР ОХ м. Вялікі мяшок. У йінстытут паступіў, хоцъ eapoxi цягацъ не прыйдзецца. Баруны Ашм. ВАРУНЯ/ ж. Прыбудова каля хаты ці хлява, дзе замешваюць корм свінням. Мука сьвіням цёнгля ў варуні стаіць. Вішнеўка Бераст. ВАРЫЎНЯ' ж. Будынак, у якім летам гатуюць ежу - сабе i жывёле. У варыўні есьці стаіць. Паясі i на полё. Каралін Зэльв. ВАРЫЦЬ незак. Пячы (пра сонца). Сёння сонца так варыць, што аш дыхаць цяшка. Баруны Ашм. BACEMHIT м. Вышыты абрус. Ранец вышывалі прыгожыя васемніты ŭ засьцілалі толькі ў сьвята. Баруны Ашм. BA 'СКА ж. Кадушка для захоўвання сала. Табе трэба зьбіць новую васку. Гнезна Ваўк. ВАТАРГА ж. Непахв. Сварка. Hi магу я слухацъ ватаргі гэтае. Усё сварацца i сварацца, i склоннае ім німа. От людзі сталі! Дзярэчын Зэльв. ВАТНЯ'НКА ж. Ватоўка. Каб ні мерзнуць я лепяй ватнянку надзену. Сянькоўшчына Слонім. BA ТРАБЛЯНКА, ВАТРАБЯ'НКА ж. Вантрабянка. Ватраблянку мы c пячонкі, лёхкага, почкаў робім, крыху сала дадаём, смашная кілбаса выходзіць. Сянькоўшчына Слонім: Паспрабуй маёй ватрабянкі, ўчора рабіла. Стокі Свісл. Ватрабянку сырую есьці ж ня будзіш. Вугляны Смарг. ВA ЎКЕ 'ЛЬКА ж. Навалачка. Купіла я ёй на вяселё дзьве ваўкелькі i коўдро. Гарадзечна Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варнасць, варуняі, ватнянка, ватрабянка
14 👁
 ◀  / 153  ▶