ВАЖКІ прым. Густы. Гандзя варыць натто важкі суп, я такого ні люблю. Драчаны Свісл.
ВАЗІСКО м. і ж. 1. Вялікі воз (сена, саломы, дроў). Каняня гэто ні завязе такі вазіско дроў. Грабава Зэльв. 2. Непахв. Воз. Хай яго халера, з гэтым вазіскам: цэлы дзень правазіўсё і ні паправіў, так знасіўсё ён. Крывічы Зэльв.
ВАЗОК м. Дзіцячая калыска. Бабка расказвала: раней такіх васкоў ні было, а былі люлькі саламяныя. Баруны Ашм.
ВАЗЫРНЯ ж. Памяшканне для захоўвання воза, саней і прылад працы, вазоўня. Бацька доўга валэндаўся ў вазырні, правіў вос. Варняны Астр.
ВАЗЮРА м. і ж. Экспр. Ну й вазюра ты, Анюта, ні памыла падлогу, а толька навазюрыла. Старая Рудня Смарг.
ВАКО н. Вока. Мне ўжо левая вако як пачнець торгаць, так і чакай бяды. Косцевічы Астр. Паглядзі ты, мне ў вако нешта попала. Лылойці Смарг.
ВАЛАК м. Прылада ў кроснах, на якую намотваецца нітка. Хіюо табе так цікаво цэлы дзень стаяць і глядзець, як круціцца гэты валак? Клепачы Бераст.
ВАЛАПАС м. Месца для выпасу кароў (у пойме ракі). Пара кароў на валапас гнаць. Лішкі Бераст.
ВАЛАСЯНІЦА ж. Хвароба скуры; валасень. Валасяніца на рукі, ногі напала, болячке паўсядалі скрось. Грабава Зэльв.
ВАЛАСЯНКА ж. Тое, што і валасяніца. Валасянка на пальцы от баліць! Ні зачапіць. Грабава Зэльв.
ВАЛАЧЫ незак. Добра разумець, разбірацца ў чым-небудзь. А йіхні хлопяцу сваёй навуцэ валачэ! Праважа Воран.
ВАЛАЧАЙНА м. і ж. Узмац. Бадзяга, валацуга. Ніц ні хоча рабіць, адно па хатах валочыцца, валачайіна гэты. Грабава Зэльв.
ВАЛКО н. Валак для ручнога прасавання бялізны. Моцнае валко дубовае. Ужэ много лет у мяне яно. Качаю плацё. Каралін Зэльв. Перш трэбо на валко наматаць бялізну. Новы Двор Свісл.
ВАЛОВЫ: ВАЛОВЫ БУРАК м. Кармавы бурак. Трэбо йсьці матыкаваць валовыя бураке, бо ўрасьлі, што сьвету божаго ні відаць. Стральцы Маст. Накрышы валовых буракоў хуччэй, карова галонна. Вялікія Ёдкавічы Бераст.
ВАЛЯНДЭРНЯ ж. Месца для дошак. Трэба дошкі ў валяндэрню, на месцо занесьці, кап сохлі. Купіск Навагр.
ВАНЁНКА ж. Драўляная скрынка з вечкам для сала, кубелец. Трэба ваненку выпарыць. Будзям паршука калоць. Стокі Свісл.
116 👁