ВЕШАЛО н. Жэрдка, на якую вешаюць каўбасы. Маладая смелая была, ад вешала з каўбасамі не атходзіла. Шчорсы Навагр.
ВІДНІНА ' ж. Відната, светла. А ў хаці той відніна, хоцъ голкі зьбірай - такія вокна велькія рэбяць іяпеоака ў хатах. Савічы Зэльв.
ВІДОЧНЯ пабоч. Напэўна. Я' відочня. заўтра зайдуся oa цябе. Буць толькі ў хаце. Волькавічы Ашм.
ВІЛЫ мн. Прылада ставіць у печ i вымаць з яе гаршкі, чыгуны. Дзе ты вілы падзеў? Ужо саганэ пара даставаць! Курчоўцы Воран.
ВІНДАВА 'ЦЬ незак. Знаходзіць прытулак. А да каго яна прыстаня ў Лаўрынавічах, от віндуя да віндуя ў Даты. Пачарнейкі Свісл.
ВІНЦЯРКА ж. Вязанка абаранкаў. Будзяш слухацца ~ цэлу вінцярку куплю, мо з макам буоуць, а не, дык с хаты i ні выпушчу. Агароднікі Лід.
ВІШ м. Іней. Вось i вінь на траве паказаўся, скоро маразы пачнуцца. Галавічполе Шчуч.
ВІРУТНЫ прым. Вельмі падобны да каго-н. Янак ваш вірутны бацько, дальбух, i ростам гэдыкі, i валасэ, i вочы як у бацька. Стральцы Маст.
ВІСЦІТІ мн. Спаборніцтвы. Мой сын заўтры паедзя на вісцігі ў Зецяла. Дубаўшчына Дзятл.
BIТАЧКА: УВІТАЧКУ. Назва гульні. Даўней маладыя зьбяруцца на танцы, покуль музыканта прывядуць, у вітачку гуляяць. Пасярэдзіня хаты на лаўку вітку паложаць, a самі кала сьцен стаяць. I хто ложаць вітку, назьіваіць каго хочыць. А тому трэба скора ўзяць вітачку; пасьпець ударыць таго, хто назваў, пакуль той стаіць кала съцяны. А не, дык называіць любога i сам скарэй на места. Васола было. Косцевічы Астр.
ВІХРАВАТЫ прым. Бойкі, рухавы. Віхраватая па характару твоя Кацярына. Вугляны Смарг.
ВІХРАК м. Віхор. Віхрак на галаве ў малога вырас не там дзе трэба. Вераб'евічы Навагр.
ВОЪЖЫР м. i ж. Ненаедны, ненаедная, абжора. Гэты Ладзё іх некі вобжыр: тры міскі зацеркі ўтрубіў; Яе ні накорміш: вобжыр нека. Старое Сяло Зэльв.
ВОБМАЛАЦЬ ж. Амаладжэнне. Бапка адзела нову хустку, та ў вобмалаць пашла, як лялька стала. Падліпкі Гродз.
ВОЪРУЦЬ ж. Аброць. Гэта вобруць бяс цугляў, ні загелзаяш каня. Грабава Зэльв
Дадатковыя словы
верабевічы
48 👁