Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ВЫ'НЯЎКА ж. Помпа для выкачкі вады. Раней воду хадзілі ў выняўку браць, покулъ не замерзла зімою. Альхоўка Навагр. ВЫТШАТАЦЬ зак. Вырваць. Як прышла, дык мігам усе бураке выплатала, шчэ i морку пасыгела. Філонаўцы Лід. ВЫЛРАВО 'НЫ мн. Провады хлопца ў войска. Мая су сетка ўчора выправоны рабіла, хлопца ў армію атпраўляла. Дзераўная Слонім. ВЫ77РАГА ж. Зласл. Смерць. Такі нілюцкі чалавек, прадажнік - i выпрагі на яго німа; Каб яго выпрага ўзяла, злыдуха гэтаго, як ён узяць узяў, а аддаць не аддае. Старое Сяло Зэльв. ВЬІТ м. Мех. Заваліў на плечы выр бульбы, іду, ледва цягнуся. Дварчаны Шчуч. ВЫТАЧКА м. i ж, Вірлавокі, той, хто «вырачае» вочы. Думаяш баюсё цябе, вырачка! Вочы вырачыў г крычыш на міне. Старое Сяло Зэльв. ВЫРОТНЫ прым. Выліты, падобны. Міхась на матку подобны, а Тамаш - выротны дзет. Драчаны Свісл. ВЫ'СЛУПЩЦА зак. Вытрашчыць вочы. Чаго выслупіўся, першы рас бачыш такоё дзіво? Пачарнейкі Свісл. ВЫСТРАНЬЧА'ЦЬ незак. Дагаджаць, наравіць. Узяў ба п бульбы з 'еў, сланіны кавалак, кісьляком запіў - i добра. Нгма мне калі выстраньчаць табе зь ядой. Косцевічы Астр. ВЫСЦІТІ мн. Выперадкі. Чаго табе сьпяшацца. На высьцігі едзяш? Ець сабе помаленечку. Грабава Зэльв. ВЫСЫПАЛЬНЫЯ мн. Грыбы, якія растуць у асноўным пад віпшямі, калі красуе жыта. Ёсьць яшчэ высыпальныя грыбы, я во ні так ўжо ŭ даўно цэлую сям 'ю пад вішняй знайшла - добрыя грыбы. Кліманцы Ашм. ВЫТКНУЦЬ зак, Зрабіць заўвагу, папрок. Але xmo міне выткне, што я благі гаспадар на вёсцы? Хадзявічы Слонім. ВЫТУХЛІЦЦА зак. Абразл. Выспацца. Да вечару спаў, жарты табе! Hy ўжэ вытухляўся да зноў на гулі пойдзя. Старое Сяло Зэльв. ВЫТЦРАК м. Рыба пасля нерасту. Ўверх na рацэ йшоў касяк выцеркаў, ашкішэла йіх там. Баруны Ашм. ВЬІЦІРА 'ЛЬНІК м. Ручнік. Бабуля прынесла чысты выціральнік. Нёўда Навагр. ВЫЦЫБУЛЬВАЦЦА незак. Залішне ганарыцца. Ціперувёсцы хто машыну мае, то ўжэ так выцыбульваецца, што носа ні дастаць. ІПылавічы Слонім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выняўка, выслупщца
12 👁
 ◀  / 153  ▶