Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ВЫБЫШКАВА 'ЦЬ незак. Выдумляць, хацець невядома чаго. / чаго ты ўсё выбышкуяш, чаго ты хочаш, ні магу дапетрыць. Белякі Дзятл. ВЫВЛОКА м. i ж. Экспр. Валацуга. Бяда маццы: здароўя няма, а хозяйство вялікая, як хочыш, так i ўпраўляйся. А гэты ш вывлока ў хаця ні стыкаіцца, па сколько дней бываіць ні прыходзіць дахаты. Косцевічы Астр. ВЫ'ДЗІР м. Сварлівы мужчына. Ён тожа добры выдзір, такі ш самы як i яго жонка. Гарадзечна Навагр. ВЫДЗЫТВАЦЬ незак. Кідацца ў бойку; сварыцца. Hi выдзыгвай mym перада мною, ідзі ўжэ дахаты, остынь. Стральцы Маст. ВЫДРЫГНУЦЬ зак. Памерці. Выдрыгнуў стары. Ды мучыцца боляй ні будзя. Падмошша Слонім. ВЫДРЫЛЯВАЦЬ зак. Высвідраваць, прасвідраваць. Як чыгун лапілі, то перш выдрылявалі дзірачкі, a тагды настаўлялі бляху лапілі. Грабава Зэльв. ВЫДРЫНДЭ'ЛЬВАЦЬ незак. Дагаджаць. Ён усё жыццё еыдрындэльваў свайму сябру. Церахавічы Свісл. ВЫЗДЫХНУЦЬ зак. Паздыхаць. Нешто неко сталасё з гэтымі парасятамі, штоўсе выздыхнулі. Грабава Зэльв. ВЫКАМАТКВАЦЬ незак. Выдумляць. Калі ты перастаняш выкамаркваць? Юшкавічы Свісл. ВЫ'КАНЬЧЫЦЬ зак. Закончыць, завяршыць. От малайцэ, ужэ i выканьчылі хату, одно столярка засталася, а так i зрубілі, i накрылі; Як выканьчыў баразну сваю - аддыхні, пакуль другія зробяць гэто. Крывічы Зэльв. ВЫКАРШКАЩЬ зак. Выграбсці. Трэба сь печы попел выкаршкацъ; Куры, як ўскочылі ў гарот, усе мае буракі выкаршкалі. БаруныАшм. ВЫКУРЫЦЬ зак. Выпаліць (у печы). Я.як устану, дык перш у печы выкуру, а тады ўпраўляюся. Драчаны Свісл. ВЫ'ЛШЯЦЬ зак. Набыць з узростам больш прывабны выгляд. Марусіна дачка малая страшная была, а ціпер нічога, выліняла. Шылавічы Слонім. ВЫ'ЛУПАК м. Пра чалавека з вылупленымі, вытрашчанымі вачамі; зяркаты. Чаго ты вылупіў на міне вочы? Думаяш, баюсё цябе, вылупка такого? Грабава Зэльв. ВЬІ'НАДГАРАДЗІЦЬ зак. Узнагародзіць, аплаціць. А мая ш ты, Марыйка, закінь ты за мяне там слоўка. А я ў даўгу ні застануся, вынадгараджу. Косцевічы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выдрындэльваць, выканьчыць, вылупак, вылшяць, вьінадгарадзіць
19 👁
 ◀  / 153  ▶