БАЛДА ж. Ніжняя ручка падоўжанай пілы. Од жа жэўжыкі малыя, заперлі недзе балду, а тысабе як хочаш дровы пілуй. Табала Лід.
БАЛЁНІК м. Слоік. Прынясі с каморы пару балёнікаў чыстых. Дзераўная Слонім.
БАМБЭЛАК м. Тоўстае дзіця. Унук наш добры бамбэлак, мо фунтаў дваццаць будзя. Парэчча Слонім.
БАМБЭРАСТ м. Агрэст. Ужэ бамбэраст есьць спелы. Лішкі Бераст.
БАМКАЧ м. Авадзень. Бамкачэ як напалі на кароў, дык яны, халера, с поля паўцякалі. Рыбакі Шчуч.
БАРАБОЛКА ж. Зневаж. Пляткарка. Бараболка гэтая каго ні сустрэне, ўсім нешта шчыра расказуе. Асіпаўцы Воран.
БАРАБОХА ж. Непахв. Тоўстая, трыбухатая. Барабоха тая мо кіль зь дзьвесця зацягня. Грабава Зэльв.
БАРАНАВІШЧА м. Палоса ворыва, якую можа заняць барана. Ты глядзі, каб баранавішчо было ні саўсем вускаё. Гарадзечна Навагр.
БАРАРО н. Самагон. Нап'ецца гэтаго бараро і робіць абышто. Студзенікі Свісл.
БАРМАКЕ мн. Вілы, якімі грузяць буракі. Вазьмі бармаке, а лапатаю шмат буракоў ні нагрузіш. Уселюб Навагр.
БАРОТКА ж. Каза. Выгані баротку зьбегай, яна ні столькі зьесьць, колькі патопчыць ўсе грады. Баруны Ашм.
БАРСУНЕЦ м. Шнур, на які вешаюць бялізну. Сёння добрая пагода, дык бяльё можаш на дварэ на барсунец павесіць. Харосіца Навагр.
БАРЧА ж. Ворчык. Каб запрэгчы каня ў барану, трэбо зрабіць барчу. Вярэйкі Ваўк.
БАРЫЎНІК м. Неадабр. Неслух. Ну й барыўнік ваш хлопяц. Увесь у бацьку ўдаўся. Ніхто яму ні ўкас. Астравец.
БАСЯКІ мн. Басаножкі. Маці Аніна такія файныя басякі купіла: і красівыя, і на ногу якрас. Карозічы Гродз.
БАСЯЛІЦЬ незак. Падманваць. Што ты басяліш, я сам усё на свае вочы бачыў. Міратычы Карэл.
БАТЛЕЙ м. Непахв. Пузаты мужчына. Паглянь, які батлей, пуза аш па зямлі цягнецца. Пагарэлка Карэл.
БАЎКАРЫ мн. Драўляныя сані. Зімою ў лес па дровы езьдзілі на баўкарах. Студзенікі Свісл.
БАХМАТКА ж. Галавешка. У пеццы яшчэ тлелі бахматкі. Ганчары Дзятл.
86 👁