Старонка 15
◀ / 153 ▶
АЦУХОЛЯНЫ дзеепрым. Запэцканы, зацёрты да бляску. Ну й шмуля! У ацухоляным каптане ходзіць па вёсцы. Палонка Свісл. АЦЯРОБКІ мн. Рэшткі пагрэбенага сена. Дзякаваць богу, управіліся сь сенам заўранё. Падграбіця толька ацяропкі, а то куры раніцай па ўсім панадворы разьнясуць. Косцевічы Астр. АЦЯЦЮРЫЦЦА зак. Захацець спаць, засынаць. Зусім ацяцюрыўся, сядзіць, носам клюець. Ішоў бы ўжо й спаў, чым сядзець перад цілівізарам. Косцевічы Астр. АШМОНАЦЬ зак. Адшукаць. Як я ні хавала цукеркі, малая ашмонала-такі. Пачарнейкі Свісл. Учора ў лес схадзіў, цэлы кошык грыбоў ашмонаў. Гуменікі Слонім. АШЭРГАНЫ прым. Абарваны. От нігаджай гэты хлопяц! І ў людзі ашэрганы ходзіць, і ні брытко яму! Грабава Зэльв. Б БАБА-МУР (МУР-БАБА) ж. Вялікая, здаровая жанчына. У яго жонка баба-мур, усю мушчынску работу сама робіць. Пачарнейкі Свісл. БАБАРУЗІК н. Кавалак бульбіны. Парэш бабарузікамі салёнікаў й пастаў у печ, хай пагрэюцца. Баяры Свісл. БАГАЖНЯ ж. Месца, дзе захоўваецца багаж. Чамайдан здаў у багажню, а сам у горат хадзіў, паглядзеў гораду. Грабава Зэльв. БАГАЦЕННА прысл. Багата, вельмі многа. Ой, багаценна ж ягад я назьбірала. Драчаны Свісл. БАДАННЁ н. Абследаванне. Кажуць, на баданё да дактароў хвораю павязьлі. Што ўжэ яны там прызнаюць? Зэльва. БАДЗЯНКА ж. Прышч, гнайнік. Якаясь бадзянка выскачыла ў міне на твары. Баяры Свісл. БАЗА ж. Магазін. Што ў той базі дзісь купіш, мо хлеба тулькі. Рагозніца Маст. БАЗАРЫНАК м. Падарунак. Мусіць, атрымала добры базарынак? Міратычы Карэл. БАЗУРНЫ прым. Вельмі актыўны, шумлівы (пра дзіця). Хлопец йіхні такі базурны, крыўляецца, усюды лезе, шкоду робіць. Пагародна Воран. БАЙКАВАЦЬ незак. Моцна крычаць. І на каго гэта яна так байкуе? Аш тут чуваць! Вайкунцы Воран. БАЛАЦЯНКА ж. Дарога праз балота. Па баках балацянкі расце трава высокая. Чырвоны Бор Дзятл. БАЛБАНЭС м. Белае віно. Пасля работы ўчоры балбанэсу купілі. Дварэц Дзятл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 153 ▶