Старонка 14
◀ / 153 ▶
АСТУДА ж. Халоднае паветра, холад. Напусьцілі поўнаю хату астуды. Ні зачыняяцца дзьверы ад гэтай дзятвы. Швейляны Астр. АСУР'ЁЗІЦЦА зак. 1. Узяцца за розум, пасталець. Калі ты ўжо асур'ёзісься? У дваццаць гадоў пара і галаву мець на плячах, а ні гарбус. Кямелішкі Астр. 2. Раззлавацца, абурыцца, насупіцца. Яму нешта як стрэліць у галаву, то ні пойміш, аткуль і што. Сядзелі, гаварылі, нечага сьмяяліся... І раптам як асур'ёзіўся наш і да Юзюка, чуць бяды ні нарабілі. Косцевічы Астр. АСУСТЭНТ, АСЫСТЭНТ м. Дружбант, шафер. -- Ці файнага ш асустэнта мела на васэлі? -- Мець то мела, алі такога, што хай Бог бароніць – напіўся як сьвіня. Косцевічы Астр. Усе асыстэнты сабраліся кала маладога. Кямелішкі Астр. АСУСТЭНТКА, АСЫСТЭНТКА ж. Дружка, шаферка. Натта ш быў упадабаўшы старшаю асустэнтку на васэлі. Ні адыходзіўся ні на мінуту. Косцевічы Астр. У нас за старшаю астыстэнтку маладая просіць сваю сятру, калі ёсь нізамужняя, альбо ўжо сваю лепшаю падрушку. Страча Астр. АСЫСТЭНЦЫЯ ж. Удзельнікі шлюбнага абраду. Асыстэнцыі было аж дваццаць чалавек! Даўгялы Воран. АТАПАМ прысл. Разам, гуртам. Гэту восянь мы картоплю атапам выкапалі. Хадзяўляны Дзятл. АТОЖЫЛА ж. Атожылак. Мой чалавек прынёс ат Стася атожылу сліўкі-сікухі. Ст. Гудагай Астр. АТХУКАЦЬ зак. Выратаваць ад смерці, хваробы. Ледзьвя атхукалі бацьку, калі бразнуўсё са стога вясною. Ваўкавічы Навагр. АЎСЯНКА ж. Гатунак грушы. Спее, калі жнуць авёс. Грабава Зэльв. АФТАВАНЯ н. Карункі з гафту. Харошу просьціню сабе выткала. Каб яшчэ афтаваня прышыць, зусім добро было п. Мастаўляны Лід. АФЭЛАК м. Жарт. Пусты, несур'ёзны чалавек. І калі ўжо гэты афэлак за розум возьмецца. Ятвезь Ваўк. АХВЯРАВАЦЬ зак. Паабяцаць, дакляраваць. Рас ахвяраваў, то махляваць ні будзя, ён сваё слова стрымая; Ахвяраваў, што прынясе тае хварбы на твае ніці. Грабава Зэльв. АХМІСТРЫНЯ ж. Экспр. Жанчына, якая мае пра сябе празмерна высокую думку. Да яе ні падыйдзі, такая ўжо ахмістрыня. Ні знаіш чалавек, зь якога боку патступіцца. А сама – пасьледняя сьпіца ў калясе. Косцевічы Астр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 153 ▶