ШАРАБАН м. Груб. 1. Легкадумны чалавек. Мой тожа добры шарабан – ні пра што ні думае, нічого не робіць. Праважа Воран. 2. Галава. За дзень на сонцы перагрэўся, гаш шарабан баліць. Партызанаўка Слонім.
ШАРКА ж. Чарапок ад разбітага посуду. Як бразнуў ён з злосьці талерку аб землю, дык разьляцелася на шаркі. Філонаўцы Лід.
ШАРСЦЯНКА ж. Невялікая шарсцяная хустка без кутасоў. Закруці шарсцянку, цяплей будзя. Вугляны Смарг.
ШАХВАРАСТ м. Зневаж. Прахвост. Ну, ты й шахвараст, Сцёпка, глянь, чаго нарабіў. Грынкі Свісл.
ШВОРЫЦЬ незак. Шыць. Што гэто ты шворыш так хутко? Вялікія Ёдкавічы Бераст.
ШВЭПЛЯ м. і ж. Груб. Неахайны чалавек. Швэпля ты, сукенку чыстую склала п хоць. Лаздуны Іўеў.
ШВЭРГАЛО м. і ж. Непахв. Той, хто «швэргае» -- гаворыць. Староё ты швэргало, што ты ўсё швэргаяш, і пярастанку табе німа. Гаш надаело слухаць. Грабава Зэльв.
ШВЭРГАЦЬ незак. Непахв. Гаварыць. Нешто швэргая і швэргая, гаш брытко, так надаеў усім чысто. Старое Сяло Зэльв.
ШВЯРГАТАЦЬ незак. Невыразна гаварыць. От швяргоча і швяргоча нешта сабе малоё, мо гаварыць зара будзё. Парэчча Дзятл.
ШКАРАДА ж. Брыткае, нецэнзурнае слова. Зосін Антон зусём вялікім стаў. Куды там! Што ні слова, то шкарада. Крэва Смарг.
ШКЕРЫЦЦА незак. Хавацца. Хваціць шкерыцца ўжэ – выхоць. Вараны Бераст.
ШКІЛЯ ж. Авечка. Зажэнь шкілю ў хлеў. Лішкі Бераст.
ШКОПА ж. Худы конь. Які ў вас конь – шкопа. Мінеўшчына Ваўк.
ШКРАБАКІ мн. Чаравікі. Пакуль дайшоў датуль, усе шкрабакі павытаптаў. Калантаі Ваўк.
ШКУЙНА ж. Кастрыца. Адаль прывёс вос шкуйны. Бечанцы Ваўк.
ШКУРЫЦЬ незак. Абчэсваць бярвенні. Хопіць ужэ гэто дрэво шкурыць, і так гладко, аж блішчыць. Масцішча Навагр.
ШЛАБАН м. Вялікая і шырокая лава. На гэтум шлабані і спаць нат можно, патслаў якую дзярушку, каб мяхчэй было, і сьпі сабе. Масцішча Навагр.
77 👁