ЧЭКЕР м. Груб. Непажаданая кампанія, зборышча. Вечно чэкер ў хаці, ні аддыхнуць, ні кнішкі пачытаць. Нацавічы Маст.
Ш
ШАБУТНЯ ж. Шум, гоман. Ну й шабутня стаяла на гуліцы, калі бабы сварыліся. Як толькі яны анна анной валасэ ні павыдзіралі. Беліца Лід.
ШАКЕРА м. і ж. Гумар. Балака, гаварун, гаваруха. Будзя кашале плясьці цэлы вечар, адно слухайця гэтаго шакеру. Грабава Зэльв.
ШАКЕРДАЦЬ незак. Гаварыць непатрэбнае. Шакердаю во сяджу, а трэба ш дадому валачыся. Накрышкі Дзятл.
ШАКЕРЫЦЬ незак. Непахв. Балакаць. Будзе шакерыць і шакерыць, як хто прыдзя ў хату. І ні выпусьціць да ночы. От любіць гаварыць. Грабава Зэльв.
ШАЛАБАН м. Забудова для захоўвання дроў, прыладаў працы. Шалабан некі на скорую руку, скляпалі, каб можна было ўкінуць што-небудзь. Панікарты Дзятл.
ШАЛАБОНІЦЬ незак. Гаварыць абы-што. Ты нам толкам раскажы, дзе і што, а не шалабонь. Ліпнішкі Іўеў.
ШАЛАХТУНЫ, ШАЛАХУНЫ, ШАСТУНЭ м. Званочкі, бомы. А паехалі мы коньмі, на іх былі шалахтуны, розныя ленты. Дубаўцы Ваўк. Коні маладога былі ўпрыгожаныя шалахунамі. Новая Спуша Шчуч. Чуяш, як шастунэ бразгацяць: маладыя едуць. Вінькоўцы Лід.
ШАЛГУНЫ мн. Бомы. Даўней коням на свадзьбу шалгуны надзявалі. Вугляны Смарг.
ШАЛОХА ж. Непахв. Неахайная жанчына. Гэта шалоха ў хаці нігды паратку ні мая, і сама ў лахманах лазіць. Стральцы Маст.
ШАЛЫГАН м. Лайдак. Развялоса тут шалыганаў. Жукевічы Бераст.
ШАЛЯСТУНЭ мн. Від расліны (семя, як паспее, шалясціць). Травы німа на грудзе, адныя шалястунэ парасьлі. Грабава Зэльв.
ШАНДА ж. Прыстасаванне з некалькіх дошачак у выглядзе трохвугольнай агароджы для зручнага сядзення ў санях. Зрабі шанду ў сані і садзі ў яе дзяцей, а то пагубляеш па дарозе. Пагародна Воран.
ШАПАВАЦЬ незак. Растрачваць без патрэбы. Нашто шапуяш грошы на абы-што, збірай во сыну на кватэру. Тупалы Карэл.
76 👁