Старонка 126
◀ / 153 ▶
ЧУДЗІЛА м. і ж. Той, хто схільны да выдумак, жартаў, штукарства. Зося – гэта, брат ты мой, чудзіла так чудзіла. На васэлі як пачнець вырабляцца: у цыганку піраадзеніцца, вымажыцца ўся ў сажу й давай сватоў цалаваць. Тыя – ходу! Косцевічы Астр. ЧУКІ-ЧУКІ! Так кажуць, падкідаючы дзіця ўверх, радуючыся ім. Грабава Зэльв. ЧУМАРГЕС, ЧЫМІРГЕС м. Дрэнная самагонка. Нагнаў якогасьці чумаргесу, нават ні гарыць; І дзе ты толькі ўзяў такого чыміргесу, яго ш піць ні можно. Пушчыкі Свісл. ЧУПКАВАЦЬ незак. Звязваць у невялікія снапы (чубкі) для сушкі (канюшыну, бульбоўнік і інш.). Пакуль суха, трэба канюшыну чупкаваць, бо пойдуць дажджы – прападзе. Косцевічы Астр. ЧУПЫРЫСТЫ прым. Задзірысты. Ну й твой муж і чупырысты, сёня мне акно выбіў. Нача Воран. ЧУХАТА ж. Сверб. Чухата нека на цібе напала, параздзіраў усе цело сабе. Пачарнейкі Свісл. ЧУФЛЯ ж. Зневаж. Жанчына, якая мае вымаўленчыя дэфекты. Зноў гэта чуфля сюды паўзе, зноў гадзіну разбірацца з ёю будзям. Раневічы Свісл. ЧУЧАРАПАК м. Іран. Стары чалавек. Тутака маладыя наперадзі паселі, і ён, чучарапак стары, да іх улес. Стральцы Маст. ЧЫКІРДАЦЬ незак. Непахв. Ісці. Вунь як гэта лахудра пачыкірдала. Зэльва. ЧЫКІ-ЧЫКІ! Гукаперайманне ад чыкаць 'рэзаць'. Піла гострая, чыкі-чыкі – і адрэзалі камель. Савічы Зэльв. ЧЫПУРНЫ прым. Ганарысты. Ён такі просты чалавек, а сын яво зусім ужэ ні тоя: чыпурны некі, у каво тылька пайшоў. Старая Руда Гродз. ЧЫРВАНЮК м. Падасінавік. Я ў лесе заўсёды поўны кош грыбоў назьбіраю, найбольш чырванюкоў. Пераганцы Воран. ЧЫРВАЧКА ж. Брошка ў выглядзе сэрца. Ён мне на памяць чырвачку падарыў. Руда Яварская Дзятл. ЧЫТАР м. Чытака. Возьміць кнішку ці газэту і ўсё нешта гаворыць сам сабе, гэта так чытаіць. Такі ўжо чытар! Косцевічы Астр. ЧЫТАРЧА ж. 1. Чытачка. Ішчэ начытаясься на сваём жыці, малая чытарча мая ты! Старое Сяло Зэльв. 2. Чытальніца. Прыехалі арцістыя, то ўсё адна чытарча мо з гадзіну чытала, гаш паснулі ўсе. Старое Сяло Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 153 ▶