ШЛАМБАКЕ мн. Непахв. Шлёпанцы. У хаці можаш і ў гэтых шламбакох хадзіць, а на двор у йіх ні пойдзяш: з нох спадуць. Старое Сяло Зэльв. ШЛЕМКА ж. Вешалка. Захоцьце, адзежу вешайце на шлемку. Сурынка Слонім. ШЛЭМБАЦЬ незак. Непахв. Шлэпаць, шлёпаць. Будзя табе шлэмбаць у гэтых апорках, абуй чаравікі; От, як па хаці, то і ў гэтых шламбакох будзяш шлэмбаць. Старое Сяло Зэльв. ШЛЭПАР м. Непахв. Той, хто цягне ногі, «шлэпае». Гэты шлэпар нігды нох ні падымая, усё цягня па зямлі. Крывічы Зэльв. ШЛЭПТУХ м. Той, хто шлэпае. Абуў бацькавыя боты і шлэпая па хаці малы шлэптух гэты. Грабава Зэльв. ШЛЮНДРА, ШЛЁНДРА ж. Жанчына лёгкіх паводзін. Яна ш такая шлюндра, ніводнага мужыка ні прапусьціць. Косцевічы Астр. Ну і шлёндра гэта Валя. Трокенікі Астр. ШЛЯМА ж. Брага. Моцная ш на гэты рас шляма атрымалася, перахадзіла добра. Ашмяны. ШЛЯФРОК м. Хатні халат. Прыду з работы і кажды рас адразу ў шляфрок пераадзяюса. Клешнякі Шчуч. ШМОГЛЫ прым. Спрытны. Ну і шмоглы гэты хлапчук, чый жа ён? Вайкунцы Воран. ШТЭЛЬБА ж. Зневаж. Кульгавая жанчына. Ля, наша Янка ўжэ колькі гот штэльбаю ходзіць. Упала калісь на сеялцы і падэшву адрэзало. Немяржанка Свісл. ШМІНКІ мн. Касметыка. Ні трэ дзяўчыні шмінкаў, яна й так хароша, бо маладая. Вішнеўка Бераст. ШМОРКА ж. 1.Вяроўка. Бяры нашага сабаку на шморку дэй вядзі ў садок - ні палезуць, будуць баяцца. Табала Лід. 2. Завязка. Падай шморку мяшка завязаць. Селяхі Ваўк. ШМЯГЛІВЫ прым. Рухавы, жвавы. У крушнях у нас поўзаюць шмяглівыя яшчаркі. Даўгялы Воран. ШОСТ м. Шашаль. Усе сцены шост патачыў. Шундры Слонім. ШПІКУЛЯНТ м. Спекулянт. Гэты шпікулянт много грошай мая, нашпікулянчыў. Грабава Зэльв. ШПІНАЧ м. Заціскачка, прышчэпка для прымацавання бялізны. Здымі й гэты шпінач, бо забудзяся. Шынкаўцы Гродз. ШПІХНЕР м. Застар. Склад, элеватар. Бало ўсё нашыя гаж у Зэльву жыто вазілі вазамі ў шпіхнер здаваць. Грабава Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁