ЦВІЛІЦЬ незак. Дражніць. Мае ўнукі цвіляць адзін аднаго, потым б'юцца і равуць. Чураі Дзятл.
ЦЕЛНАЯ прым. Цельная. Цялушка ўжэ пабегала, целная, хутко ацеліцца. Грабава Зэльв.
ЦЕННЫ прым. Тонкі. Трэба ш каб нітка ценкая была, а не такая таўстая. Баруны Ашм.
ЦЕ-ЦЕ-ЦЕ! Выкл. Вокліч падклікаць гусей. Грабава Зэльв.
ЦЁХКАЦЬ незак. Экспр. Хутка ісці. Глянь, вунь Адаль цёхкая да лесу. Бачанцы Ваўк.
ЦІПЕРАКАВА прысл. Цяпер, зараз. Былі ў магазіні вёдра, ні купіла тады, а ціперакава німа ў чом вады прынясьці. Канюхі Ваўк.
ЦІПУ-ЦІПУ! Выкл. Вокліч падклікаць курэй. Грабава Зэльв.
ЦІПЦЯ ж. Дзіц. Ласк. Ціпка, курыца. І гэту ціпцю мы табе паймаям, патрымаяш яе ў руках, адно ні задушы. Грабава Зэльв.
ЦІСЬКІ! Выкл. Вокліч адганяць жарабят. Куды лезяш пат кабылу! Ціські ў хлеў! Грабава Зэльв.
ЦІШКА прысл. Цішком, патаемна, спадціішка. О, ён хітры! Цішка ўсё зробіць, а тагды ужэ скажа, а напярот ніхто нічого ні зная, што ён робіць; Цішка як уколя голкаю ў вуха, гаш сэрцо ёкнуло, думаў разарвецца. Крывічы Зэльв.
ЦОЎКНУЦЬ незак. Рабіцца кіслым, псавацца ад браджэння, закісаць, кіснуць. Малако начало ўжо цоўкнуць. Рымцелі Смарг.
ЦУПОНІ мн. Арэлі. Дзеці любяць гушкацца на цупонях. Погіры Дзятл.
ЦУЦАБЫ мн. Іран. Ногі. Ніяк ні магу на свае велькія цуцабы тухляў падабраць. Радзявічы Маст.
ЦЫБАРКА ж. Драўлянае вядро цыліндрычнай формы. Рассохлася мая цыбарка, німа ў што карову даіць. Драбавічы Дзятл.
ЦЫГАНЧЫК м. Складны ножык, сцізорык. Коля, прынясі цыганчык, трэба хлеба нарэзаць. Качюхі Ваўк.
ЦЫМБАЛА м. і ж. Чалавек высокага росту. Здайся, бацькі невялікага росту, а сын сапраўдны цымбала вымахаў. Вішнева Смарг.
ЦЫПУКІ мн. Кураняты. Цыпукі нашы, каб гэто кала курыцы былі, та не, парассыпаюцца па падворы, лётай за імі, лаві. Дзядзічы Іўеў.
ЦЫРЫБАНІЦЬ незак. Моцна стукаць, барабаніць па страсе, металічнай ці інш. паверхні (пра дождж). Што гэта з дажджом? Цырыбаніць і цырыбаніць. Пагародна Воран.
ЦЫТРЫНОЎКА ж. Гатунак салодкіх яблыкаў. Хоча завясьці цытрыноўку: натто смашныя яблыкі. Грабава Зэльв.
112 👁