ЦЫЦАТАЯ прым. 1. З вялікімі цыцкамі. Твая карова цыцатая, хоць вумянё і нівелько. Старое Сяло Зэльв. 2. Грудастая. Гунь якая цыцатая Марыля стала. Старое Сяло Зэльв.
ЦЫЦОХА ж. Непахв. Пра жанчыну з пукастымі грудзьмі. Хоць малая, а цыцоха. Гунь якія велькія цыцке! Грабава Зэльв.
ЦЭЛЬКІ мн. Ячныя крупы. Думала, што сёння зварыць, і рашыла наварыць цэляк; а загаварылася, і ўсе мае цэлькі згарэлі. Дварчаны Шчуч.
ЦЭРКАВІСКО н. Месца, дзе калісьці стаяла царква. О ля тут, на цэркавіску, нарэш крапівы, панарастало яе, ні абараніцца, а некалі ш на гэтум мейсцы цэрква была, так харашэ тутака было. Клепачы Бераст.
ЦЮК м. Матрац. Даўней цюкі былі сь сенам ці саломай, а цяпер на спружынах. Масцішча Навагр.
ЦЮМБА ж. Пра п'янага чалавека. Во цюмба напілася, што языком ні вядзе. Сурынка Слонім.
ЦЮЦЯНЯ н. Ласк. Шчаня, цюця. Вазьму на рукі сваё цюцяня, каб ношкі ні папэцкаў у гразі. Грабава Зэльв.
ЦЯБЛО н. Драўляная палка, на якую вешалі адзенне. Месцілася над ложкам. На цябле панавешвалі адзеня, зараз ні разбярэсься, дзе чыё. Райца Карэл.
ЦЯГЛЕЙ м. і ж. Асудж. Валацуга. Цяглей гэты швэндаяцца с хаты ў хату цалюткі дзень, німа яму прыпынку. Радзявічы Маст.
ЦЯГЛЯЙ м. Няспрытны чалавек. Яна ні цягляй, усюды перша. Вішнеўка Бераст.
ЦЯГУШКІ мн. Граблі. Тымі цягушкамі так файно сено грэпсці, такія спраўныя. Радзявічы Маст.
ЦЯЛЯЗНА ж. Кавалак неўзаранага поля, цаліна. Было ў нас крыху цялязны – карову калі навяжаш, -- дык і тую забралі. Баруны Ашм.
ЦЯМЯНУЦЬ зак. Ударыць. Адзін рас тулько цямянуў, а той зразу і ўпаў, гатовы ўжэ. Стральцы Маст.
ЦЯПЦЯ ж. Кіслае варыва з крапівы. Назьбіраю во зара крапівы, навару цяпці і наемса за мілу душу. Табала Лід.
ЦЯЦЬ незак. Каштаваць, спрабаваць. Столькі ўсяго на стол паставіла, то каб вы бачылі, і ні цялі нічого. Кажа, мы ўжэ у гасцях йшчэ адных былі – і наеліся і напіліся. Грабава Зэльв.
Ч
ЧАБАРАХНУЦЬ зак. Пабіць. Паставіла слоіка на ганку, та курыца чабарахнула яго. Пачарнейкі Свісл.
94 👁