Старонка 12
◀ / 153 ▶
АМАРЫКАНІН м. Амерыканец. Што зь міне, што я быў амарыканін, калі нідужы, уміраць буду ўжэ; У нашум сяле быў адзін амарыканін: жыў у Амэрыцы, потым дахаты прыехаў. Грабава Зэльв. АМАСТАКА м. і ж. Зневаж. Гультай. Чаго ты тут стаіш, як амастака які? Коўкелі Іўеў. АМЕЦЕЎКА ж. Дробнае сена, сенная труха. Амецеўку зьесць конь ці карова. Масцішча Навагр. АНАГДАЙ прысл. Аднойчы. Анагдай сяджу я ў Маляўкавых, прадзём зь іхнай Вэрцяй воўну. Прылятаіць мой брат і кажыць: «Ідзі дахаты, да цябе сваты прыехалі». Косцевічы Астр. АНАДОЎ прысл. Зусім нядаўна; учора. Парасят егдзілі продаць у Скідзяль анадоў й папродалі. Дубляны Маст. АНГЕРКА ж. Жаночая куртка. Чаму ты гэтай ангеркі ні носіш? Збракавала хіба? Старая Дубавая Гродз. АНІГУГУ прысл. Нічога, зусім. У нас сена анігугу німа, а вясна позьня гэты гот. Хадзяўляны Дзятл. АНОЙДАЧЫ прысл. Нядаўна; гэтымі днямі. Зайшла інойдачы ў лаўку, а там, хоць танцуй, пуста. Стральцы Маст. АНТАЛАК м. Бочачка з вадой. Анталак каля хаты стаіць. Вялікія Ёдкавічы Бераст. АНТАЛЯЖЫКІ мн. Аладкі, бліны з дранай бульбы. Шукайця сабе што-коляк зьесьці, а на вячэру пасобіць каторы бульбы наабіраць, дэй анталяжыкаў сьпяку трошко. Табала Лід. АНТРАМАНТ м. Чарніла. У міне ўсе рукі ў антраманці. Вішнеўка Бераст. АПАДКА ж. Знічка. Ой, цяпер ўжэ добра вечарам, неба чыстае. А ападкаў колькі – толькі лічы. Баруны Ашм. АПАЛЁВАНЫ прым. Неахайны. Сусетка стала апалёвана, бо дзеці апселі з усіх бакоў. Лудзічы Дзятл. АПАНІВА ж. Патэльня. На апаніву кавалак масла кіну, пару бульбін пакрышу і наемся з малаком. Данілавічы Дзятл. АПАНЧА ж. Лямцавае пакрывала (некалькі такіх пакрывалаў ужываюцца як цюфяк). Апанчу вазьмі, пойдзям у сат паляжымо. Лішкі Бераст. АПІВУДА м. і ж. Экспр. П'яніца. Сусет наш уцягнуўсё ў гарэлку і настаяшчым апівудаю стаў. Харосіца Навагр. АПІДАЛЬНЯ ж. Калодзеж, аснаваны на крыніцы. Вада ўсюды прапала, прышлося да апідальні ісьці. Борці Ашм. АПІРАЦЬ незак. Рэгулярна мыць для каго-н. бялізну. Улячка апірае й апшывае брата. Пагародна Воран.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 153 ▶