АДХЛЯШЧЫЦЬ зак. Асудж. Адчыніць (дзверы) насцеж. На дварэ халадэча, а яны дзверы атхляшчаць і соваюцца сюды-туды, савэлкі гэтыя! Грабава Зэльв.
АЖЫМАЦЬ незак. Мыць (адзенне). Ішла праз мост, а там Ганьдзя порцця ажымая, та пастаяла, пагаварыла зь ёй. Старая Руда Гродз.
АЗГРАК м. Непахв. Надаедлівы, нахабны чалавек. Меншы сын яе зусім ніпадобны да старэйшага: той спакойны, паважны, а гэты чысто азграк некі. Моцевічы Лід.
АЗЫРАЦЬ зак. Надакучыць. Ты мне азыраў сёння, лепш адыдзі. Суботнікі Іўеў.
АКАЛЯЦЬ незак. Абыходзіць. Праз лес ісьці было страшна, і прышлося яго акаляць. Вайкунічы Воран.
АКАПАНІЧВАЦЬ незак. Асыпаць матычкай, акучваць. Картопля перарастая, пайду акапанічваць. Скрундзі Дзятл.
АКАРДОВЫ мн. Палачкі для вызначэння шырыні і глыбіні ямак пры пасадцы дрэва. Далі акардовы, кап ямкі капаць пасадзіць дрэвы. Масцішча Навагр.
АКЛЯКНУЦЬ зак. Моцна стаміцца, абнядужаць. Ой, бабы, сусім я ўжэ аклякла на гэтых дзялках. Залацеева Зэльв.
АКОПАК м. Бетонны слуп у плоце. Ні бачыш, што плот зара ўвесь паваліцца, узяў ба ўбіў пару акопкаў дэй хоць трохо палатаў. Вінькоўцы Лід.
АКРЫВАЦЦА незак. Апранацца. Цяплей трэба акрывацца, то ні будзяш хварэць. Суботнікі Іўеў.
АКРЫНЯЦЬ зак. Акрыяць. Можаш зайсьці, яна толькі што акрыняла пасьля хваробы. Лойкі Гродз.
АКУТНІК м. Карэнны зуб. Сёні ў міне акутнік вырвалі. Міжэвічы Слонім.
АЛАДЧЫНКА ж. Дзежка, у якой рашчыняюць цеста. У сусеткі пазычыла алаччынку, бо няма дзе цеста рашчыніць. Пагародна Воран.
АЛТОБУС ж. Аўтобус. Ды вайны алтобусы ў нашу вёску зусім ні хадзілі. Вялікая Бераставіца Бераст.
АЛЯНЦЕЙ м. Кракавяк, які выконваецца у больш хуткім тэмпе. А ну, дзяўке, ставайця ў крух, гайда алянцея скакаць. Леснікі Лід.
АЛЯРМ м. Гвалт, шум. Што вы тут ужо робіця? Такі алярм паднялі, што аш сьцены трасуцца. Уся вёска чуіць. Косцевічы Астр.
85 👁